Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі
Вы вязеце 10 000 еўра ці болей гатоўкай? Не забудзьце іх задэклараваць!
У адпаведнасці з Еўрапейскім Рэгламентам (ЕС) № 1889/2005, які дзейнічае з 15 чэрвеня 2007 г., усе асобы, якія ўязджаюць на тэрыторыю ЕС ці выязджаюць з яе і маюць пры сабе 10 000 еўра ці болей гатоўкай, павінны задэклараваць гэтую суму на мытне. Мэта дадзенай ініцыятывы – зрабіць больш жорсткімі захады, якія накіраваны супраць адмывання грашовых сродкаў, тэрарызму і злачыннасці, і тым самым садзейнічаць намаганням у барацьбе са злачыннасцю і па павышэнні бяспекі, якія ажыццяўляюцца на ўзроўні ЕС.
Хто павінен запаўняць дэкларацыю?
Любая асоба, якая ўязджае на тэрыторыю ЕС ці выязджае з яе праз знешнія пункты кантролю і
● якая мае пры сабе суму 10 000 еўра ці болей гатоўкай,
● ці яе эквівалент у іншых валютах ці свабодна канверсоўных актывах (напр., аблігацыі, акцыі, дарожныя чэкі і інш.).
Дзе запаўняць дэкларацыю?
Дэкларацыю трэба запоўніць і здаць супрацоўнікам мытні (ці іншай кампетэнтнай службе) на прапускным пункце, праз які Вы ўязджаеце на тэрыторыю ЕС ці выязджаеце з яе.
Навошта дэклараваць грашовыя сродкі?
● Каб псупрацьдзейнічаць руху незаконных грашовых сродкаў і такім чынам прадухіляць такія проціпраўныя дзеянні, як адмыванне грошай і фінансаванне тэрарызму;
● каб не парушаць заканадаўства Еўрапейскага Саюза;
● каб пазбегнуць санкцый за незахаванне ўстаноўленага парадку.
Чым я рызыкую, калі не прадстаўлю дэкларацыю ці прадстаўлю фальшывую дэкларацыю?
● Вашы наяўныя сродкі могуць быць затрыманы ці канфіскаваны;
● На Вас могуць накласці санкцыі.
Калі ласка, майце на ўвазе, што ў адносінах руху наяўных сродкаў у некаторых дзяржавах-сябрах ЕС існуюць свае правілы кантролю і дэкларавання наяўных грошай. Яны дзейнічаюць як дадатак да правілаў ЕС. Растлумачэнні і спасылкі на сайты асобных дзяржай-сябраў ЕС Вы знойдзеце на сайце