Willkommen auf den Seiten des Auswärtigen Amts

Абарона даных

03.12.2017 - Артыкул

Ніжэй Вы знойдзеце інфармацыю аб тым, калі і якія даныя збіраюцца на нашым сайце і якім чынам яны скарыстоўваюцца.

Заява аб зборы і скарыстанні персанальных даных

Федэральнае міністэрства замежных спраў і прадстаўніцтвы Германіі за мяжой надаюць вялікае значэнне абароне Вашых персанальных даных. Ніжэй Вы знойдзеце інфармацыю аб тым, калі і якія даныя збіраюцца на нашым сайце і якім чынам яны скарыстоўваюцца. У ходзе дапрацоўкі сайта ў дадзеную заяву аб абароне даных могуць уносіцца змяненні. Таму мы рэкамендуем Вам час ад часу знаёміцца з ніжэйуказанай інфармацыяй паўторна.

1.    Адсочванне/ пратакаліраванне

Пры кожным наведванні сайта карыстальнікам і пры кожным запыце даных інфармацыя аб гэтым працэсе часова захоўваецца ў журнале і апрацоўваецца.

Інструмент адсочвання, які выкарыстоўваецца для аналізу актыўнасці карыстальнікаў, настроены такім чынам, што персанальныя даныя карыстальнікаў не збіраюцца.

Акрамя таго Ваш IP-адрас ананімізуецца, што не дазваляе адсачыць карыстальніка. Пры гэтым апошняя васьмёрка сімвалаў IP-адраса замяняецца нулямі.

Інструмент адсочвання працуе на нашых уласных серверах у Германіі ў бяспечнай зоне сеткі, якая мае сертыфікат Федэральнага ведамства па інфармацыйнай бяспецы, што выключае ўцечку даных адсочвання.

Акрамя таго Вы можаце змяніць настройкі Вашага браўзера такім чынам, што наведванне Вамі сайта увогуле не будзе зарэгістравана і прааналізавана (настройка «не адсочваць»). Праз адпраўку пераменнай браўзера сайт атрымлівае сігнал аб тым, ці жадае наведвальнік сайта быць адсочаным.

Наступныя даныя рэгіструюцца пры адсочванні JavaScript:

•    запыт (назва запытанага файла), дата і час запыту

•    тып/версія браўзера (напр.: Internet Explorer 11)

•    мова браўзера (напр.: нямецкая)

•    аперацыйная сістэма (напр.: Windows 10)

•    тып, мадэль, марка прылады

•    раздзяленне экрана

•    плагіны (напр.: Flash, Java)

•    рэферэр (сайт, які карыстальнік наведваў да гэтага)

•    ананімізаваны IP-адрас

•    краіна, рэгіён і горад, адкуль паступіў запыт

•    загрузкі

•    колькасць пстрычак мышшу

•    колькасць адпраўленых фармуляраў (незалежна ад вызначэння мэт)

2.    Скарыстоўванне кукі-файлаў

Пры загрузцы асобных старонак з мэтай спрашчэння навігацыі выкарыстоўваюцца так званыя часовыя кукі-файлы (таксама іх называюць «сеансавыя кукі»). Гэтыя сеансавыя кукі не выкарыстоўваюць персанальныя даныя і выдаляюцца пасля закрыцця браўзера.

Такія тэхналогіі, як, напрыклад, Java-аплеты ці элементы ActiveX, якія дазваляюць наведванне сайта тым ці іншым карыстальнікам, не выкарыстоўваюцца.

3.    Скарыстоўванне добраахвотна прадастаўленых даных

Паштовыя адрасы і адрасы электроннай пошты, якія даюцца Вамі ў рамках зваротаў ці запытаў па прадастаўленні інфармацыйных матэрыялаў, выкарыстоўваюцца намі выключна ў мэтах перапіскі з Вамі ці перасылкі запытаных матэрыялаў.

Калі ў формах уводу даных на нашым сайце прадугледжана магчымасць указання персанальных даных (адрасы электроннай пошты; прозвішча, імя, імя па бацьку; паштовыя адрасы), гэтыя даныя ўказваюцца карыстальнікам выключна на добраахвотнай аснове. Збор персанальных даных ажыццяўляецца толькі з Вашага ведама і пры Вашай згодзе. Вашы даныя захоўваюцца на серверах у Германіі, якія маюць спецыяльную абарону. Доступ да іх мае абмежаванае кола асоб, якія надзелены адмысловымі паўнамоцтвамі і якія ўдзельнічаюць у тэхнічным, камерцыйным ці рэдакцыйным абслугоўванні сайта.

4.    Перадача персанальных даных трэцім асобам

Даныя, якія былі зафіксаваны ў пратаколе пры наведванні Вамі нашага сайта ці прадастаўлены Вамі добраахвотна, будуць прадастаўлены трэцім асобам толькі ў тым выпадку, калі Федэральнае міністэрства замежных спраў абавязана зрабіць гэта па законе ці на падставе судовага рашэння ці калі іх перадача неабходна для ажыццяўлення судовага ці крымінальнага праследавання ў сувязі з атакамі на інтэрнэт-інфраструктуру Федэральнага міністэрства замежных спраў.

Пры ажыццяўленні заказаў на перасылку публікацый Ваш адрас будзе прадастаўлены намі лагістычнай кампаніі, якая ажыццяўляе перасылку.

Перадача даных у іншых некамерцыйных ці камерцыйных мэтах, у прыватнасці, у рэкламных, не ажыццяўляецца.

5.    Абарона непаўнагадовых

Асобы, якія дасягнулі 18 гадоў, не павінны прадастаўляць нам свае персанальныя даныя без згоды бацькоў ці асоб, якія надзелены бацькоўскімі правамі.

6.   Спасылкі на іншыя сайты

Наш сайт утрымлівае спасылкі на іншыя сайты. Мы не можам уплываць на выкананне аператарамі гэтых сайтаў патрабаванняў па абароне даных.

7.    Абарона даных у сацыяльных сетках

Федэральнае міністэрства замежных спраў з вялікай увагай сочыць за дыскусіямі па абароне даных у сацыяльных сетках і таму просіць Вас пільна правяраць, якую асабістую інфармацыю аб карыстанні нашым сайтам Вы размяшчаеце ў сацыяльных сетках.

Мы звяртаем Вашу ўвагу на тое, што сацыяльныя сеткі захоўваюць даныя сваіх карыстальнікаў (напрыклад, персанальныя даныя, IP-адрас і г.д.) у адпаведнасці са сваімі правіламі карыстання даных і скарыстоваюць іх у камерцыйных мэтах. Гэта адбываецца ў тым ліку і тады, калі Вы націскаеце на кнопкі сацыяльных сетак, якія размешчаны на нашым сайце. Інфармацыю аб апрацоўцы даных у сацыяльных сетках Вы можаце атрымаць па наступных спасылках: Facebook, Twitter, Youtube (Google).

Федэральнае міністэрства замежных спраў не можа ўплываць на збор і далейшае выкарыстанне даных сацыяльнымі сеткамі. Мы не маем даных аб тым, у якім аб'ёме, дзе і на які тэрмін захоўваюцца даныя, у якой меры сацыяльныя сеткі выконваюць абавязацельствы па выдаленні даных, які аналіз і якая групіроўка даных ажыццяўляюцца і каму перадаюцца гэтыя даныя.

Калі Вы не хочаце, каб сацыяльныя сеткі атрымлівалі Вашы асабістыя даныя праз Вашы паведамленні на нашым сайце, Вам трэба ўступіць у кантакт з намі іншым шляхам: напрыклад, праз форму для адпраўкі запыту на нашым сайце.

8.    Вашы правы

Вы ў любы час можаце скарыстаць права бясплатнага атрымання інфармацыі аб тым, якія персанальныя даныя аб Вас былі захаваны намі. Акрамя таго Вы маеце права на выпраўленне няправільных даных. Кожная дадзеная Вамі згода на скарыстанне персанальных даных можа быць адклікана Вамі ў будучыні. Вы таксама заўсёды можаце запярэчыць супраць скарыстоўвання Вашых персанальных даных. Скасаванне згоды і пярэчанне супраць скарыстоўвання персанальных даных могуць быць пададзены па электроннай пошце ці ў пісьмовай форме. З таго моманту, калі захоўванне персанальных даных будзе забаронена, у Вас з'явіцца права на іх выдаленне.

Тут Вы знойдзеце інфармацыю аб Упаўнаважаным Федэральнага міністэрства замежных спраў па абароне даных:

https://www.auswaertiges-amt.de/en/Newsroom/datenschutz