Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі
Выходныя звесткі і ўмовы карыстання
1. Згода / прадастаўленне сайта
Наведваючы сайт, карыстальнік дае сваю згоду з наступнымі ўмовамі карыстання.
Прадастаўленне сайта не абгрунтоўвае права на яго карыстанне ў будучыні. Адміністрацыя сайта мае права паводле свайго меркавання ў любы момант і без папярэдняга паведамлення змяняць, апрацоўваць, скарачаць аб‘ём, дапаўняць і/ці выдаляць змест сайта ці закрываць яго.
Карыстанне сайтам рэгулюецца заканадаўствам Федэратыўнай Рэспублікі Германія.
2. Выключэнне адказнасці
Карыстанне сайтам ажыццяўляецца на сваю рызыку. Адміністрацыя сайта не нясе адказнасці за шкоду, якая прычынена ў сувязі з доступам да гэтага сайта і/ці яго карыстаннем, за выключэннем шкоды, якая прычынена з намерам ці па грубай неасцярожнасці адміністрацыі сайта.
3. Аўтарское права
Змест гэтага сайта, у прыватнасці, тэкставы кантэнт, фотаматэрыялы і мультымедыа-элементы ці -кантэнт абараняюцца аўтарскім правам. Усе правы на кантэнт абаронены.
4. Праверка кантэнту сайта
а) Уласны кантэнт
Увесь размешчаны на сайце кантэнт уважліва правяраецца. Тым не менш немагчыма цалкам выключыць узнікненне памылак. Таму паўната, правільнасць і актуальнасць кантэнту не гарантуюцца. Любая прававая інфармацыя, рэкамендацыі ці даведкі не носяць абавязковага характару. Прававыя кансультацыі не даюцца. Калі апублікаваны на гэтых сайтах кантэнт утрымлівае прававыя нормы, афіцыйныя ўказанні ці даведкі, яны складаюцца добрасумленна і з максімальнай пільнасцю. Пры ўзнікненні неадпаведнасцей моц мае выключна дзеючая афіцыйная рэдакцыя, якая апублікавана ў адпаведных афіцыйных крыніцах.
б) Кантэнт пабочных правайдэраў
Спасылкі на кантэнт правайдэраў, якія не ўваходзяць у сферу адказнасці адміністрацыі сайта, складаюцца добрасумленна і з максімальнай пільнасцю. У момант размяшчэння спасылкі проціпраўнага зместу выяўлена не было. Адміністрацыя сайта не нясе адказнасці за кантэнт, які размешчаны на сайтах пабочных правайдэраў, спасылкі на якія публікуюцца; кантэнт, які размешчаны на апублікаваных сайтах, не з'яўляецца ўласным кантэнтам сайта. Яна не нясе адказнасці за паўнату і правільнасць кантэнту, на які размешчаны спасылкі, і не можа ўплываць на яго актуальнае ці будучае афармленне. Адказнасць за проціпраўны, няправільны ці няпоўны кантэнт нясе выключна правайдэр кантенту, на які размешчаны спасылкі. Вышэйсказанае тычыцца і кантэнту трэціх асоб, які тэхнічна інтэграваны ў дадзены сайт і пазначаны як такі.
Пры наяўнасці на сайце картаграфічнага матэрыялу іншых правайдэраў выдавец не заўсёды прадстаўляе звесткі, якія там утрымліваюцца (назвы, лініі межаў і г.д.), як свае ўласныя. Выдавец не гарантуе правільнасць дадзеных звестак.
в) Паведамленні аб памылках
Калі кантэнт сайта альбо спасылкі на кантэнт сайтаў пабочных правайдэраў даюць падставу для нараканняў, інтэрнэт-рэдакцыя просіць паведамляць аб гэтым. Просьба таксама паведамляць, калі інфармацыя на нашых сайтах памылковая, неактуальная, няпоўная ці няясная. Просьба выкарыстоўваць нашу кантактную форму.
5. Ахова даных
Збор, апрацоўка ці выкарыстанне асабістых даных ажыццяўляюцца выключна ў адпаведнасці з інструкцыямі па ахове даных.