Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі
Міграцыйны крызіс – пытанні і адказы
Упершыню з часоў Другой сусветнай вайны колькасць людзей, якія пакінулі свае дамы ўцякаючы ад вайны і пераследу, па ўсім свеце дасягнула свайго максімуму. Многія з гэтых людзей шукаюць абароны ў Германіі.
Дапамагаць там, дзе трэба
Упершыню з часоў Другой сусветнай вайны колькасць людзей, якія пакінулі свае дамы ўцякаючы ад вайны і пераследу, па ўсім свеце дасягнула свайго максімуму. Многія з гэтых людзей шукаюць абароны ў Германіі.
У 2015 годзе ў Германіі фармальна было пададзена 476 649 хадайніцтваў аб прадастаўленні прыстанішча, што на 273 815 хадайніцтваў больш, чым годам раней. Такім чынам быў зафіксаваны рост на 135 %. Фактычная колькасць асоб, якія прыбылі з мэтай падачы хадайніцтва аб прадастаўленні прыстанішча значна вышэйшая. Гэта сур'ёзны выклік для ўсіх узроўняў дзяржаўнай сферы, а таксама для насельніцтва Германіі.
Каб справіцца з гэтым выклікам, неабходна дакладна адрозніваць асоб, якім у адпаведнасці з міжнароднымі крытэрыямі на самой справе патрэбна абарона, ад асоб, якія не адпавядаюць гэтым крытэрыям. У выпадку наяўнасці права на абарону яна павінна быць прадастаўлена ў найкарацейшы час, таксама неабходна падтрымліваць людзей у іх інтэграцыі ў Германіі. Асобы, якія не маюць у Германіі такое права, павінны неадкладна пакінуць нашу краіну. Насельніцтва будзе па-ранейшаму гатова прымаць бежанцаў і дапамагаць ім толькі ў тым выпадку, калі кампетэнтныя ведамствы будуць паслядоўна кіравацца гэтым прынцыпам – пры неабходнасці таксама і супраць волі апынуўшыхся ў Германіі людзей.
Палітыка ў адносінах да людзей, якія прыбываюць да нас, будуецца на наступных прынцыпах: асоба, якая пераследуецца па палітычных матывах, мае абгрунтаванае права на атрыманне прыстанішча. Мы таксама прадастаўляем абарону ўсім тым, хто пакінуў сваю краіну ў выніку ваенных дзеянняў.
Другім асноватворным прынцыпам з'яўляецца годнасць кожнага чалавека. Кожнаму, хто прыбывае ў Германію ў пошуках прыстанішча павінен быць аказаны прыём, які гарантуе бяспеку і адпаведнае абыходжанне. Кожны мае права на тое, каб мы грунтоўна праверылі падставы для яго далейшага знаходжання ў нас.
З усёй строгасцю нашай прававой дзяржавы мы выступаем супраць тых, хто абражае бежанцаў ці нападае на іх, хто падпальвае прытулкі ці праяўляе гвалт іншым спосабам. Нельга адносіцца з цярпімасцю да тых, хто робіць замахі на годнасць іншых людзей.
Пераважная большасць насельніцтва дэманструе ўражальную гатоўнасць аказаць дапамогу. Колькасць грамадзян, якія дапамагаюць бежанцам, суправаджаюць іх у гарадах і ведамствах ці нават размяшчаюць іх у сябе дома, у шмат разоў перавышае колькасць правакатараў і ксенафобаў.
Прыярытэтнай задачай з'яўляеца паскарэнне працэдуры разгляду хадайніцтва аб прадастаўленні прыстанішча. З гэтай мэтай будзе значна пашыраны персанал Федэральнага ведамства па справах міграцыі і бежанцаў, якое таксама атрымае кароткатэрміновую падтрымку ад супрацоўнікаў іншых ведамстваў.
Нам необходна мець магчымасць у больш кароткі час прымаць рашэнні об тым, хто мае права застацца, а ў каго няма практычна ніякіх шанцаў на далейшае знаходжанне. У сувязі з гэтым будуць значна пашыраны ўстановы для першаснага прыёму, каб людзі маглі знаходзіцца там даўжэй. Неабходна імкнуцца да таго, каб па магчымасці працэдуры разгляду хадайніцтваў былі завершаны ў рамках гэтых устаноў.
Асобы, якія не маюць падстаў для знаходжання, павінны неадкладна вярнуцца на радзіму. Репатрыяцыя – перш за ўсё ў заходнебалканскія краіны – павінна быць праведзена ў найкарацейшы час і якраз з устаноў першаснага прыёму.
У людзей, якія прыбываюць з заходнебалканскіх краін, няма практычна ніякіх шанцаў атрымаць у Германіі статус бежанца ці асобы, якую пераследуюць. Сербія, Боснія і Герцагавіна, Македонія, а цяпер яшчэ і Албанія, Косава і Чарногорыя прызнаны бяспечнымі краінамі паходжання. Нам необходна пераканаць людзей, якія завабліваюць у ЕС і Германію ілжывымі абяцаннямі аб атрыманні прыстанішча, не пакідаць сваю краіну.
На сённяшні дзень сярод краін Еўрапейскага Саюза Германія з вялікім адрывам займае першае месца па колькасці прынятых прэтэндэнтаў на атрыманне прыстанішча. Аднак цяперашні выклік закранае ўсю Еўропу. Усім еўрапейскім дзяржавам необходна прымаць сур'ёзна сваю адказнасць. У рамках ЕС мы будзем настойваць на гэтым і надалей. У аператыўным парадку трэба ствараць цэнтры першаснага прыёму бежанцаў. Нам неабходна ў абавязковым парадку размеркаваць бежанцаў па краінах ЕС, а таксама паслядоўна рэпатрыіраваць людзей, якія прыбылі ў ЕС выключна па эканамічных матывах.
Па віне банд кантрабандыстаў, якія арганізоваюць нелегальны ўезд у Еўропу, загінулі тысячы людзей. Разам з іншымі еўрапейскімі краінамі мы павінны больш паслядоўна змагацца з гэтымі злачынцамі, якія нажываюцца на горы бежанцаў.
Тут у Германіі мы не можам справіцца з бядотным становішчам, якое выклікана грамадзянскімі войнамі і гуманітарнымі катастрофамі. Тым больш неабходна змагацца з прычынамі міграцыі і аказваць дапамогу на месцы: дыпламатычнымі намаганнямі, сродкамі па пераадоленні крызісаў, а таксама шляхам нацэленага прадастаўлення дапамогі для развіцця.
У рамках супрацоўніцтва ў мэтах развіцця Германія і надалей будзе прыкладаць сур'ёзныя намаганні і садзейнічаць стварэнню ў краінах паходжання бежанцаў годныя ўмовы жыцця і перспектыў для іх насельніцтва. Такім чынам мы можам паўплываць на прычыны міграцыі, перш чым людзі адправяцца ў небяспечнае падарожжа ў невядомасць.