Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі
Пасол Манфрэд Хутэрэр прыняў удзел у сумеснай акцыі на тэрыторыі былога канцэнтрацыйнага лагера Малы Трасцянец




17.04. Пасол Манфрэд Хутэрэр па запрашэнні дырэктара Беларускага культурнага цэнтра духоўнага адраджэння Аляксандра Госцева прыняў удзел у сумеснай акцыі на тэрыторыі былога канцэнтрацыйнага лагера Малы Трасцянец, у рамках якой былі пасаджаны новыя дрэвы на так званай Алеі Смерці.
У цырымоніі ўскладання кветак да помнікаў прынялі ўдзел шматлікія прадстаўнікі рэлігійных устаноў, а таксама пасол Аўстрыйскай Рэспублікі і пасол Чэшскай Рэспублікі.