Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі
Пасол Хутэрэр з нагоды Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту 27.01. усклаў кветкі ў мемарыяльным комплексе “Яма”
З нагоды Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту, які штогод адзначаецца 27 студзеня, Пасол Манфрэд Хутэрэр сёння падчас памятнага мерапрыемства ўсклаў кветкі да мемарыяла “Яма”. “Яма” з’яўляецца найстарэйшым помнікам, які нагадвае пра забойства мінскіх яўрэяў. У лагчыне на ўскраіне мінскага гета нямецкія нацыянал-сацыялісты 2 сакавіка 1942 года растралялі больш за 5000 яўрэяў, у тым ліку дзяцей-сірот з дзіцячага дому.