Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі
13 жніўня Пасол Манфрэд Хутэрэр разам з пасламі іншых краін-членаў ЕС у Беларусі ўсклаў кветкі ў Мінску ў памяць аб ахвярах насілля пасля прэзідэнцкіх выбараў



Пасол Шубель заявіў:
“Апошнімі днямі ў горы і нявер’і мы з калегамі атрымліваем паведамленні пра страту жыцця, пакуты і знявагу чалавечай годнасці і справядлівасці ў Беларусі. Напярэдадні заўтрашняга Савета ЕС па замежных справах мы заклікаем дзеючыя ўлады гарантаваць права народа Беларусі на мірны пратэст. Мы заклікаем улады ўстрымацца ад гвалту, вызваліць адвольна затрыманых і забяспечыць захаванне належных прававых працэдур”.