Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі

Федэральны прэзідэнт Франк-Вальтэр Штайнмаер пераабраны на другі тэрмін

Выбары Федэральнага прэзідэнта

Федэральны прэзідэнт Франк-Вальтэр Штайнмаер выступае перад Федэральным сходам пасля свайго пераабрання., © dpa

14.02.2022 - Артыкул

Франк-Вальтэр Штайнмаер у другі раз абраны на пасаду Федэральнага прэзідэнта Германіі

У нядзелю днём, 13 лютага, Федэральны сход пераважнай большасцю галасоў прагаласаваў за Франка-Вальтэра Штайнмаера. Штайнмаер атрымаў 1045 з 1472 галасоў у першым туры галасавання. Новы і стары Федэральны прэзідэнт з'яўляецца пятым прэзідэнтам, які ўступіў на другі тэрмін.


У сваім выступе пасля аб'яўлення вынікаў галасавання Штайнмаер заявіў, што працягне займаць гэту пасаду бесстаронне. Ён дакладна даў зразумець, што з'яўляецца прыхільнікам дэмакратыі: «Хто б ні змагаўся за дэмакратыю, я на ягоным баку. Але я буду праціўнікам таму, хто будзе дзейнічаць ёй на шкоду».


«Адсутнасць вайны на нашым кантыненце стала для нас натуральнай справай», - сказаў Штайнмаер. «Але мір не можа ўспрымацца як нешта, што само сабой разумеецца. Над ім трэба стала і рашуча працаваць», - сказаў Федэральны прэзідэнт, маючы на ўвазе расійска-ўкраінскі канфлікт.

Да пачатку старонкі