Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі

Ускладанне вянкоў у мемарыяльных комплексах «Хатынь» і «Малы Трасцянец» з нагоды 80-годдзя нападзення на Савецкі Саюз  

18.06.2021 - Артыкул
Ускладанне вянкоў у мемарыяльных комплексах «Хатынь» і «Малы Трасцянец»
Ускладанне вянкоў у мемарыяльных комплексах «Хатынь» і «Малы Трасцянец»© Пасольства Германіі

З нагоды 80-годдзя нападзення нацыянал-сацыялісцкай Германіі на Савецкі Саюз 22 чэрвеня 1941 г. Пасол Манфрэд Хутэрэр і аташэ па пытаннях абароны падпалкоўнік Генеральнага штаба Андрэас Ляйбнер усклалі вянкі да цэнтральных мемарыялаў «Хатынь» і «Малы Трасцянец», каб ушанаваць памяць мільёнаў ахвяр і загінулых у выніку нямецкіх злачынстваў.

Гэтым нападзеннем была пяройдзена не толькі мяжа краіны, але і мяжа ўсяго ранейшага чалавечага ўяўлення. Нацысцкая Германія мела намер заваяваць жыццёвую прастору на Усходзе і жорстка знішчыць людзей, якія жылі там. Генацыд яўрэяў Еўропы, а таксама больш за 27 мільёнаў смерцяў у былым Савецкім Саюзе з тых часоў сталі цяжкім цяжарам для Германіі і адначасова з'яўляюцца адказнасцю і даручэннем.

Беларусь асабліва пацярпела ад нямецкай акупацыі. Сістэматычнае забойства мільёнаў бязвінных людзей і генацыд яўрэяў Еўропы дасягнулі на беларускай тэрыторыі беспрэцэдэнтнага памеру. Малы Трасцянец і Хатынь разам з многімі іншымі месцамі сталі арэнай невымоўных злачынстваў, якія былі здзейснены нямецкім нацыянал-сацыялісцкім рэжымам.

Тое, што людзі ў Беларусі і іншых краінах, якія пакутвалі ад жудаснай нацыянал-сацыялісцкай акупацыі, нам, немцам, пасля вайны падалі руку для прымірэння, напаўняе нас вялікай удзячнасцю. Давайце і далей разам ісці па шляху прымірэння і мірнага супрацоўніцтва.

Да пачатку старонкі