Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі

Заява Міністраў замежных спраў краін «Вялікай сямёркі», а таксама Вярхоўнага прадстаўніка Еўрапейскага саюза 

28.05.2021 - Паведамленне для прэсы

Заява Міністраў замежных спраў краін «Вялікай сямёркі» - Канады, Францыі, Германіі, Італіі, Японіі, Вялікабрытаніі і Злучаных Штатаў Амерыкі, - а таксама Вярхоўнага прадстаўніка Еўрапейскага саюза.


27 мая 2021 года


Мы, Міністры замежных спраў краін «Вялікая сямёркі» - Канады, Францыі, Германіі, Італіі, Японіі, Вялікабрытаніі і Злучаных Штатаў Амерыкі, - а таксама Вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага саюза, самым рашучым чынам асуджаем беспрэцэдэнтныя дзеянні ўладаў Беларусі, якія 23 мая арыштавалі незалежнага журналіста Рамана Пратасевіча і яго спадарожніцу Сафію Сапега, прымусіўшы сесці ў Мінску авіярэйс FR4978, на якім яны ляцелі.
Гэты крок паставіў пад пагрозу бяспеку пасажыраў і экіпажа самалёта. Ён таксама ўяўляе сабой сур'ёзны замах на правілы, якія рэгулююць грамадзянскую авіяцыю. Усе нашы краіны і нашы грамадзяне разлічваюць на тое, што кожная дзяржава будзе адказна выконваць свае абавязкі ў адпаведнасці з Чыкагскай канвенцыяй, каб грамадзянскія паветраныя судны маглі эксплуатавацца бяспечна і надзейна. Мы заклікаем Міжнародную арганізацыю грамадзянскай авіяцыі (ІКАО) тэрмінова разглядзець гэты выклік, кінуты яе правілам і стандартам.
Гэта дзеянне таксама з’яўляецца сур’ёзнай атакай на свабоду СМІ. Мы патрабуем неадкладнага і безумоўнага вызвалення Рамана Пратасевіча, а таксама іншых журналістаў і палітычных вязняў, якія ўтрымліваюцца пад вартай у Беларусі.
Мы будзем нарошчваць нашы намаганні, у тым ліку, у выпадку неабходнасці, шляхам ўвядзення дадатковых санкцый, для забеспячэння пададказнасці за дзеянні беларускіх уладаў.


***

Заявление Министров иностранных дел стран “Большой семёрки” – Канады, Франции, Германии, Италии, Японии, Великобритании и Соединенных Штатов Америки, – а также Верховного представителя Европейского союза.


27 мая 2021 года


Мы, Министры иностранных дел стран “Большой семёрки” – Канады, Франции, Германии, Италии, Японии, Великобритании и Соединенных Штатов Америки, – а также Верховный представитель Европейского союза, самым решительным образом осуждаем беспрецедентные действия властей Беларуси, арестовавших 23 мая независимого журналиста Романа Протасевича и его спутницу Софью Сапегу, вынудив посадку в Минске авиарейса FR4978, на котором они летели.
Этот шаг поставил под угрозу безопасность пассажиров и экипажа самолёта. Он также представляет собой серьёзное нападение на правила, регулирующие гражданскую авиацию. Все наши страны и наши граждане полагаются на то, чтобы каждое государство ответственно выполняло свои обязанности в соответствии с Чикагской конвенцией, с тем чтобы гражданские воздушные суда могли безопасно и надёжно эксплуатироваться. Мы призываем Международную организацию гражданской авиации (ИКАО) в срочном порядке рассмотреть этот вызов, брошенный её правилам и стандартам.
Эта акция также представляет собой серьёзную атаку на свободу средств массовой информации. Мы требуем немедленного и безоговорочного освобождения Романа Протасевича, а также всех других журналистов и политических заключённых, удерживаемых под стражей в Беларуси.
Мы будем наращивать наши усилия, в том числе, в случае необходимости, путём введения дополнительных санкций, для обеспечения подотчётности за действия белорусских властей.

Да пачатку старонкі