Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі

Салідарнасць з нашымі латвійскімі сябрамі і калегамі

Паслы краін ЕС у Беларусі трымаюць сцягі Латвіі і ЕС

Паслы краін ЕС у Беларусі, © Еўрапейскі Саюз у Беларусі

26.05.2021 - Артыкул

Фота з сённяшняй сустрэчы (25.05.) кіраўнікоў дыпламатычных місій ЕС, што працуюць у Мінску. На жаль, нам давялося развітацца з шаноўнымі латвійскімі калегамі. Патрабаванне ўладаў Беларусі, каб усе латвійскія дыпламаты, акрамя аднаго, пакінулі Мінск, выклікае шкадаванне і з’яўляецца контрпрадуктыўным. Увосень мінулага года Літва і Польшча былі вымушаныя адклікаць сваіх амбасадараў для кансультацый і скараціць дыпламатычную прысутнасць у Мінску. Мы не маем інфармацыі пра тое, калі нашы калегі могуць вярнуцца. Спробы выбраць у якасці мішэні асобныя краіны ЕС не могуць парушыць наша адзінства. Усе 27 краін Еўрапейскага саюза заклікаюць улады Беларусі спыніць гвалт і незаконны пераслед, вызваліць усіх палітычных зняволеных, у тым ліку рэдактараў, журналістаў і супрацоўнікаў tut.by, а таксама Паўла Севярынца, Яўгена Афнагеля, Паўла Юхневіча, Дзмітрыя Казлова, Ірыну Шчасную, Максіма Вінярскага і Андрэя Войніча, якіх судзілі за закрытымі дзвярыма па сумніўных абвінавачаннях і асудзілі сёння на пазбаўленне волі на тэрміны да 7 гадоў. Сёння кіраўнікі місій краін ЕС абмеркавалі развіццё падзей у галіне правоў чалавека. Мы паўтараем заклік Еўрапейскага саюза да ўладаў у Беларусі спыніць гвалт і незаконны пераслед і праз інклюзіўны нацыянальны дыялог забеспячыць суверэнную, бяспечную, дэмакратычную і квітнеючую будучыню Беларусі.

Паслы краін ЕС у Беларусі трымаюць сцягі Латвіі і ЕС
Паслы краін ЕС у Беларусі© Еўрапейскі Саюз у Беларусі

Паслы краін ЕС у Беларусі
Паслы краін ЕС у Беларусі© Еўрапейскі Саюз у Беларусі

Паслы краін ЕС у Беларусі
Паслы краін ЕС у Беларусі© Еўрапейскі Саюз у Беларусі

Сцяг Латвіі
Сцяг Латвіі© Еўрапейскі Саюз у Беларусі

Да пачатку старонкі