Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі

Ушанаванне памяці з нагоды 105-годдзя Нарачанскай аперацыі

22.03.2021 - Артыкул
-
-© Пасольства Германіі

Прадстаўнікі Апарата Аташэ па пытаннях абароны Пасольства Германіі ў Мінску і Народнага саюзу Германіі па доглядзе за ваеннымі магіламі ўшанавалі памяць ахвяр Першай сусветнай вайны недалёка ад Пастаў.

-
-© Пасольства Германіі

Па запрашэнні раённай адміністрацыі і Пастаўскага раённага краязнаўчага музея, а таксама культурна-гістарычнага фонду «Крокі» падпалкоўнік Генеральнага штаба Андрэас Ляйбнер і штабс-фельдвебель Вальдэмар Функ разам з кіраўніком мінскага офіса Народнага саюзу Германіі па доглядзе за ваеннымі магіламі Людмілай Радкоўскай наведалі мясцовыя ваенныя пахаванні часоў Першай сусветнай вайны.

-
-© Пасольства Германіі

У мерапыемстве таксама прыняў удзел Пасол Францыі ў Беларусі Нікаля дэ Лакост. У сваёй прамове Пасол Францыі ўзгадаў бітву пад Вердэнам, якая праходзіла паралельна з тагачаснымі падзеямі на Усходнім фронце. На прыкладзе знамянальнай сустрэчы Прэзідэнта Францыі Франсуа Мітэрана і Федэральнага канцлера Германіі Гельмута Коля ў 1984 годзе ён нагадаў аб важнасці асэнсавання падзей вайны ў Францыі і Германіі, вынікам якога сталі сённяшнія сяброўскія адносіны паміж народамі гэтых краін.

-
-© Пасольства Германіі

Падчас урачыстага ўскладання вянкоў падпалкоўнік Андрэас Ляйбнер падзякаваў, у тым ліку і ад імя Пасла Германіі Манфрэда Хутэрэра, арганізатарам і асабліва шматлікім валанцёрам за іх працу па захаванні памяці аб ахвярах абедзвюх сусветных войнаў. Ён узгадаў, што Беларусь стала тэатрам дзвюх сусветных войнаў з мільёнамі загінуўшых, і падкрэсліў, што мы, немцы, не маем права гэта забыць і ніколі не забудзем. Спадар Ляйбнер таксама выказаўся за яшчэ бліжэйшае супрацоўніцтва паміж прадстаўнікамі моладзі.

-
-© Пасольства Германіі


У рамках мерапрыемства прайшла эфектная ваенна-гістарычная рэканструцыя сцэнаў баёў.

Да пачатку старонкі