Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі
Прэмія “За свабоду думкі” імя Сахарава 2020 прысуджана дэмакратычнай апазіцыі Беларусі

Вераніка Цапкала, Святлана Ціханоўская і Марыя Калеснікава падчас мітынга 30 ліпеня 2020, © picture alliance
Дэмакратычная апазіцыя Беларусі стала лаўрэатам прэміі “За свабоду думкі” імя Сахарава. Прэзідэнт Еўрапарламента Давід Сасолі аб'явіў пераможцу ў чацвер у Бруселі.
“Дазвольце павіншаваць прадстаўнікоў беларускай апазіцыі за іх мужнасць, стойкасць і рашучасць. Яны выстаялі і па-ранейшаму застаюцца моцнымі перад абліччам значна больш моцнага праціўніка. На іх баку праўда, якую немагчыма перамагчы грубай сілай. Такім чынам, мой заклік да вас, дарагія лаўрэаты, заставацца моцнымі і не здавацца ў сваёй барацьбе. Ведайце, што мы на вашым баку”, заявіў Сасолі.
Цырымонія ўручэння прэміі адбудзецца 16 снежня.