Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі

"Нягвалт – гэта зброя моцных". Махатма Гандзі

Кіраўнікі і прадстаўнікі размешчаных у Мінску дыпламатычных місій ЕС і яго дзяржаў-членаў, Японіі, Швейцарыі, Вялікабрытаніі і ЗША

Міжнародны дзень нягвалту, © Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі

02.10.2020 - Артыкул

Сёння Міжнародны дзень нягвалту. Арганізацыя Аб'яднаных Нацый адзначае яго штогод другога кастрычніка, у дзень нараджэння Махатмы Гандзі. Нягвалт – гэта метад змагання з гвалтам, не прымяняючы яго: праз прысвечанасць, салідарнасць, крэатыўнасць, адукацыю, перамовы і мірныя дзеянні. Цягам апошніх чатырох з паловай месяцаў мы былі сведкамі таго, як жыхары Беларусі рэалізуюць прынцып нягвалту ў сваіх патрабаваннях павагі да сваіх асноўных грамадзянскіх і палітычных правоў, у сваім імкненні да вяршэнства права ў сваёй краіне. За гэта мы захапляемся імі і карыстаемся гэтай нагодай, каб заклікаць усіх прадстаўнікоў улады браць з іх прыклад. Па словах Марціна Лютэра Кінга, "нягвалт закліканы наносіць паразу несправядлівасці, а не людзям". Гэта адзіны шлях да бяспечнай, свабоднай і квітнеючай будучыні для Беларусі.

Кіраўнікі і прадстаўнікі размешчаных у Мінску дыпламатычных місій ЕС і яго дзяржаў-членаў, Японіі, Швейцарыі, Вялікабрытаніі і ЗША.

Да пачатку старонкі