Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі
30 год Германскага адзінства

Падзенне Берлінскай сцяны 9 лістапада 1989 г., © dpa
Падзенне Берлінскай сцяны і ўз'яднанне ўсходняй і заходняй Германіі 30 гадоў таму сталі магчымы толькі дзякуючы мірным выступленням людзей за свабоду, дэмакратыю і правы чалавека.
Больш інфармацыі тут
Падзенне Берлінскай сцяны і ўз'яднанне ўсходняй і заходняй Германіі 30 гадоў таму сталі магчымы толькі дзякуючы мірным выступленням людзей за свабоду, дэмакратыю і правы чалавека - як у самой ўсходняй Германіі, так і ў іншых краінах. З уз'яднаннем Германіі пала і «жалезная заслона», што падзяляла Еўропу на працягу больш за 40 гадоў.
Таму ў гэты дзень мы аддаем даніну мужнасці, з якой людзі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе змагаліся за свабоду і дэмакратыю.
Уз'яднанне - гэта падарунак Еўропы Германіі. Ён - наша рухаючая сіла на шляху да далейшага яднання Еўропы. Ён стымулюе нас выступаць за мір, свабоду і правы чалавека ва ўсім свеце.