Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі

Візіт салідарнасці да нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч

10.09.2020 - Артыкул

Пасля ўчорашняга спантаннага візіту салідарнасці мы вярнуліся ў гасцінны дом нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч у амаль поўным складзе.

Візіт салідарнасці да нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч
Візіт салідарнасці да нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч© Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі
Візіт салідарнасці да нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч
Візіт салідарнасці да нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч© Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі

Мы, амбасадары Еўрапейскага саюза, Аўстрыі, Балгарыі, Чэхіі, Эстоніі, Францыі, Германіі, Італіі, Латвіі, Літвы і Румыніі, а таксама часовыя павераныя ў справах Нідэрландаў, Польшчы, Славацкай Рэспублікі, Швецыі і кіраўнік Мінскага офіса амбасады Фінляндыі, захапляемся мужнасцю і настойлівасцю спадарыні Алексіевіч і ўсіх сябраў Каардынацыйнага савета Беларусі ды іншых грамадзянскіх ініцыятыў у патрабаванні таго, каб у Беларусі панавала вяршэнства права, у абароне годнасці свайго народа, а таксама суверэнітэта і незалежнасці сваёй краіны.

Да пачатку старонкі