Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі
На канферэнцыі ў сувязі з пачаткам даследчага праекта “Этыка дыгіталізацыі” 17 жніўня ў палацы Бельвю Федэральны прэзідэнт Франк-Вальтэр Штайнмаер выказаўся наконт сітуацыі ў Беларусі, якая абвастрылася
На пачатку сваëй прамовы ëн сказаў:

“Навіны і здымкі, якія мы атрымліваем з Беларусі, драматычныя і адначасова хвалюючыя. У амаль усіх гарадах краіны ўчора людзі мірна выйшлі на вуліцы і патрабавалі палітычных змен. Я захапляюся іх мужнасцю пасля гвалту апошніх дзëн.
Я звяртаюся да прэзідэнта Лукашэнкі з заклікам ісці шляхам перамоў. Рабіць стаўку не на сілу, а на дыялог. Я заклікаю беларускіх ваенных не грашыць прымяненнем сілы супраць свайго народу. Людзі гэтай шматпакутнай, але гордай краіны заслугоўваюць нашай салідарнасці і падтрымкі.”