Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі
Міжнародны дзень роднай мовы 21.02.2020
21 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылося мерапрыемства з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы, у якім прыняў удзел у тым ліку намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас. Прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса прачыталі на роднай мове ўрыўкі з літаратурных твораў, звязаных з тэмай радзімы. Пасол Манфрэд Хутэрэр працытаваў некалькі строф з паэмы Генрыха Гейне “Германія. Зімняя казка”:
"Быў месяц хмурны тады лістапад,
Пачыналася рана змярканне,
І вецер з дрэваў ірваў лісце,
Я ехаў дадому ў Германію.
І калі я наблізіўся да мяжы,
Пазбыўся адразу спакою,
Застукала сэрца ў маіх грудзях,
І вочы пабеглі слязою.
Калі-ж я нямецкую мову пачуў,
Не ведаю, што са мной стала;
Здалося, няйначай, бы сэрца мае
Салодка крывею сплывала".
Германія : Зімовая казка / Г.Гейне ; Пер. з ням. М.Васілеўскай ; Рэд., прадм. і заўв. В.Вольскага. – Мн. : Дзярж. выд-ва Беларусі, 1939.