Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі
Нямецкая мова - мова, якая вывучаецца ва ўсім свеце, але радзіму сваю мае ў Еўропе
Нямецкая мова ў Еўрапейскім Саюзе з'яўляецца замежнай мовай нумар два, а па колькасці носьбітаў мовы ў 90 мільёнаў чалавек займае першае месца. У васьмі краінах нямецкая мова прызнана як мова меншасці.
Нямецкая мова ў Еўрапейскім Саюзе з'яўляецца замежнай мовай нумар два, а па колькасці носьбітаў - 90 мільёнаў чалавек - займае першае месца. У васьмі краінах нямецкая мова прызнана як мова меншасці.
Ці вынікае з гэтага, што можна не хвалявацца наконт распаўсюджанасці нямецкай мовы ў Еўропе? На жаль, хвалявацца трэба, бо ў органах Еўрапейскага Саюза нямецкая мова адыгрывае толькі другасную ролю. Неабходна рашуча выступаць за выкарыстанне нямецкай мовы (на практыцы) ў якасці рабочай мовы, каб яна ў будучым магла ўвайсці ў лік урадавых моў супольніцтва еўрапейскіх дзяржаў, якое ўсё больш зрастаецца. Важна, каб яна захавала прывабнасць у якасці замежнай мовы.
Тое, што нямецкую мову вы ўсім свеце выкладаюць і вывучаюць больш чым у 100 краінах у школах і ВНУ, - неацэнны рэсурс для міжнародных кантактаў нямецкамоўных краін. Пытанне аб тым, ці будзе так і надалей, вырашаецца ў першую чаргу ў Еўропе, дзе нямецкая мова найбольш распаўсюджана. У Еўрапейскім Саюзе (ЕС), у які (з 1 студзеня 2007 г.) ўваходзяць 27 дзяржаў-членаў, нямецкая мова пераўзыходзіць усе астатнія мовы па колькасці носьбітаў мовы (каля 90 мільёнаў; ва ўсім свеце іх у цэлым 120 мільёнаў) і па колькасці дзяржаў, у якіх яна з'яўляецца афіцыйнай мовай (сем дзяржаў), а ў якасці замежнай мовы яна займае другое месца пасля англійскай і апярэджвае французскую.
Моўная палітыка Еўрапейскага Саюза, праўда, скіравана перш за ўсё на невялікія мовы, якія падтрымліваюцца нават у якасці замежных моў, напрыклад, праз прапанову грамадзянам ЕС узяць «асабістае шэфства», т. б. вывучыць, адну з невялікіх моў. Гэтыя намаганні адцягваюць інтарэс ад буйных моў, якія традыцыйна вывучаюць як замежныя, у тым ліку таксама і ад нямецкай. Гэта не тычыцца толькі англійскай мовы. Наадварот, англійская мова лічыцца мовай, ад якой нельга адмаўляцца, і ў сітуацыі моўнай раздробленасці, што падтрымліваецца палітыкай ЕС, яна становіцца ўсё больш патрэбнай у якасці мовы камунікацыі.
Мова меншасці ў дзяржавах-членах ЕС
Нямецкая мова таксама з'яўляеца прызнанай мовай меншасці ў некаторых дзяржавах-членах ЕС – у Даніі (Паўночным Шлезвігу), Польшчы (Аполі, Сілезіі), Румыніі, Славакіі, Чэхіі і Венгрыі. Ва Ўсходняй Бельгіі і ў Паўднёвым Ціролі яна разам з тым – рэгіянальная афіцыйная мова. Правы моўных меншасцяў сфармуляваны ў распрацаванай Саветам Еўропы і падтрыманай ЕС Еўрапейскай Хартыі рэгіянальных моў або моў меншасцяў, якая для дзяржаў-членаў, аднак, мае толькі рэкамендацыйны характар, паколькі яны валодаюць аўтаноміяй у галіне моўнай палітыкі.
Францыя паправіла сваю канстытуцыю такім чынам (у адпаведнасці з ёй дзяржаўнай прызнаецца адна французская мова), што Хартыя з ёй не стасуецца. Гэта значыць, што Францыя адмаўляецца прызнаць за нямецкамоўнай меншасцю ў Эльзасе і Латарынгіі правы ў адпаведным аб'ёме (згодна з арт. 2 Хартыі павінны забяспечвацца не менш за 35 правоў з абшырнага спісу), але прынамсі дапускае існаванне двухмоўных школ з выкладаннем на нямецкай мове. Таксама мае значэнне захаванне нямецкай мовы ў якасці мовы меншасцяў для будучыні мовы. Як мяркуецца, яшчэ можна знайсці некаторыя нямецкія меншасці, якія па правілах Хартыі вартыя падтрымкі хаця б у пэўных рамках, як, напрыклад, нямецкая меншасць у Фінляндыі.
Аўтар: Ульрых Амон
Тэкст упершыню апублікаваны на сайцеwww.goethe.de
Апрацаваная версія
Перадрукаваны з дружалюбнага дазволу Інстытута імя Гётэ