Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі

Пра што не ведаў Гётэ

Доска с надписью Вы говорите по-немецки?

Вы говорите по-немецки?, © Colourbox.de

16.05.2018 - Артыкул

Адзінаццаць цікавостак са свету нямецкай мовы, пра якія не мог падумаць, бадай, нават і найзнакаміцейшы паэт Германіі Ёган Вольфганг фон Гётэ

Дзесяць цікавостак са свету нямецкай мовы, пра якія не мог падумаць, бадай, нават і найзнакаміцейшы паэт Германіі Ёган Вольфганг фон Гётэ.


Крыніца: magazin-deutschland

Гётэ, бадай, і падумаць не мог, што…

што тытулам “Слова года – 2009” будзе адзначана такое слова, як Abwrackprämie. Яно значыць “прэмія за здачу старога аўтамабіля ва ўтыль, якая выплачваецца з меркаванняў экалогіі”.

Гётэ, бадай, і падумаць не мог, што…


калісьці будуць існаваць словы накшталт Ohrwurm(неадчэпная мелодыя), Fahrvergnügen(задавальненне ад кіравання аўтамабілем) альбо Baggersee(вадаём, які ўтварыўся з былога кар’ера), якія да таго ж увойдуць у “экспартную скарбонку” нямецкай мовы. Яны дэманструюць, што іншыя мовы таксама звяртаюцца да багатых мажлівасцей нямецкай мовы, калі ім не хапае ўласных найменняў.

Гётэ, бадай, і падумаць не мог, што…

з’явяцца такія новыя словы, як Gigaliner(свышгабарытны шматзвённы аўтапоезд), Regenbogenfamilie(аднаполая сям’я) ці Zwergplanet(карлікавая планета). Гэта толькі тры з больш як пяці тысяч слоў, што былі ўпершыню ўключаны ў 25-е выданне слоўніка “Дудэн”.

Гётэ, бадай, і падумаць не мог, што…


што ў “кіцдойчы” (Kiezdeutsch) – жаргоне, на якім размаўляюць міжсобку маладыя немцы розных нацыянальнасцяў, – арабскія і турэцкія словы змяшаюцца з нямецкімі, і так узнікне новы дыялект: “LassmaViktoriaparkgehen, Lan”.

Гётэ, бадай, і падумаць не мог, што…


з’явіцца кніга, якая ўпарадкуе нямецкі правапіс, – слоўнік “Дудэн”. І што большасць нямецкіх слоў у ім будзе мець па 11 літар.

Гётэ, бадай, і падумаць не мог, што…


што за абракадабрай накшталт WAMAWIHEADі BIGLEZUHAUхаваецца здольнасць выразіць ў SMS-паведамленні некалькімі літарамі багаты змест. Гэтыя SMS-скарачэнні расшыфроўваюцца так: WasmachenwirheuteAbend? (Што мы будзем рабіць сёння ўвечары?) BingleichzuHause(Хутка буду дома).

Гётэ, бадай, і падумаць не мог, што…


набраўшы ў Германіі нумар 09001-88 81 28, можна патэлефанаваць ў Таварыства нямецкай мовы ў Вісбадэне. І атрымаць там даведку па любым пытанні датычна нямецкай мовы.

Гётэ, бадай, і падумаць не мог, што…

у ЗША будзе існаваць “тэхаская нямецкая”, у Намібіі – “кухонная нямецкая”, у Папуа-Новай Гвінеі – унзэрдойч (у перакладзе “наша нямецкая”), нямецкую мову можна будзе пачуць у Белграна ў Аргенціне і ва ўкраінскай Немецькай Мокры (русінская назва сяла Камсамольск у Закарпацці), так што выспы нямецкай мовы ёсць амаль на ўсіх кантынентах.

Гётэ, бадай, і падумаць не мог, што…

у нямецкай мове будзе налічвацца ад 300 да 500 тысяч слоў. Па багацці лексікі нямецкая мова займае, такім чынам, пазіцыю паміж французскай (100 тыс. слоў) і англійскай (600-800 тыс. слоў).

Гётэ, бадай, і падумаць не мог, што…


актыўны слоўнік звычайнага немца ацэньваецца прыкладна ў 12-16 тысяч слоў. А вось разумець большасць немцаў могуць без праблем да 50 тысяч слоў.

Да пачатку старонкі