Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі

XIV Глабальны медыяфорум кампаніі Deutsche Welle на тэму „Disruption and Innovation“

21.01.2021 - Артыкул

14-15 чэрвеня 2021 года ў Боне адбудзецца  XIV Глабальны медыяфорум кампаніі Deutsche Welle на тэму „Disruption and Innovation“ у анлайн-фармаце.

Deutsche Welle распрацуе для гэтага лічбавую платформу з эксклюзіўнымі прапановамі, якія будуць даступныя ўдзельнікам для дыскусій, семінараў і абмеркаванняў. Мова канферэнцыі - англійская.

Падчас шматлікіх стрымаў, якія будуць трансліравацца ў прамым эфіры з Бона, прадстаўнікі СМІ з усяго свету разам са спецыялістамі і мультыплікатарамі (блогерамі, інтэрнэт-актывістамі, творцамі перамен і інфлюэнсерамі) у сферы палітыкі і грамадзянскай супольнасці, культуры і адукацыі, эканомікі і навукі паразважаюць на тэму падрыўных інавацый. Якія выклікі прадстаўляюць гэтыя працэсы для СМІ і палітыкі, эканомікі і грамадства, і які нявыкарыстаны патэнцыял хаваецца там? Як медыякампаніі могуць творча выкарыстоўваць штучны інтэлект? Якія прыёмы дапамогуць зрабіць асвятленне падзей больш разнастайным? Удзельнікі Глабальнага медыяфоруму 2021 даведаюцца пра выклікі і магчымасці, якія стварае сіла падрыўных інавацый, і змогуць ужываць гэтыя тэхналогіі ў сваёй працы.

Да ўдзелу ў Глабальным медыяфоруме запрашаюцца прадстаўнікі СМІ, журналісты, блогеры, інтэрнэт-актывісты і спецыялісты.

Зацікаўленых ва ўдзеле ў мерапрыемстве просім дасылаць заяўку з указаннем электроннага і паштовага адрасоў не пазней за 4 лютага 2021 года на адрас аддзела прэсы Пасольства Германіі ў Мінску: info@minsk.diplo.de

Дадатковую інфармацыю пра змест і праграму канферэнцыі можна знайсці на сайце www.dw.com/gmf

 

Да пачатку старонкі