Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі

Вы хочаце папрацаваць у германскім парламенце?

14.04.2021 - Артыкул

Германскі Бундэстаг запрашае маладых людзей з 50 краін, якія маюць вышэйшую адукацыю, валодаюць нямецкай мовай і жадаюць актыўна, з адказнасцю ўдзельнічаць у будаўніцтве дэмакратычнай будучыні сваёй краіны, прыняць удзел у штогадовай праграме Міжнароднай парламенцкай стыпендыі (МПС).

Германскі Бундэстаг у супрацоўніцтве з Вольным універсітэтам Берліна, Берлінскім універсітэтам імя Гумбальдта i Тэхнічным універсітэтам Берліна запрашае маладых людзей з 50 краін, якія маюць вышэйшую адукацыю, валодаюць нямецкай мовай і жадаюць актыўна, з адказнасцю ўдзельнічаць у будаўніцтве дэмакратычнай будучыні сваёй краіны, прыняць удзел у штогадовай праграме Міжнароднай парламенцкай стыпендыі (МПС). Удзельнічаць у конкурсным адборы могуць і выпускнікі ВНУ з Беларусі, якія адпавядаюць гэтым крытэрыям і да пачатку праграмы не дасягнулі 30-гадовага ўзросту.  

Працуючы на працягу пяці месяцаў у бюро аднаго з дэпутатаў Бундэстага, стыпендыяты будуць мець магчымасць пазнаёміцца з нямецкай парламенцкай сістэмай і палітычнымі працэсамі прыняцця рашэнняў у Германіі, а таксама набыць практычны досвед у гэтай галіне. Праграма ажыццяўляецца пад эгідай Прэзідэнта Бундэстага.

Стыпендыяты адбіраюцца незалежнай адборачнай камісіяй Германскага Бундэстага.

Стажыроўка доўжыцца з 1 сакавіка па 31 ліпеня 2023 г.

Умовы ўдзелу

    беларускае грамадзянства (магчыма двайное грамадзянства)

    скончаная вышэйшая (універсітэцкая) адукацыя

    вельмі добрае веданне нямецкай мовы

    веданне нямецкай палітыкі, грамадства і гісторыі

    узрост менш за 30 год да пачатку ўдзелу ў праграме

Стыпендыя

    500 € штомесяц

    аплата жылля

    аплата страхавых і камандзіровачных выдаткаў

Заяўкі прымаюцца ў Пасольстве Германіі ў Мінску да 31 ліпеня 2022 г. па электроннай пошце ў фармаце PDF. Імя файла павінна складацца з прозвішча і імені (напр. Muster-Max.pdf). Калі аб'ем файла перавышае 15 MB, трэба раздзяліць дакумент на некалькі файлаў, кожны з якіх не павінен перавышаць 15 MB.

Адбор удзельнікаў

Удзельнікі выбіраюцца праз двухступенчаты адбор. Папярэдні адбор ажыццяўляецца Пасольствам Германіі ў Мінску. Найбольш кваліфікаваныя кандыдаты будуць запрошаны на інтэрв’ю, якое адбудзецца восенню ці зімой 2022/2023 года. Інтэрв'ю можа быць таксама праведзена анлайн.

Камісія па адбору ўдзельнікаў пры Германскім Бундэстагу ажыццяўляе канчатковы адбор кандыдатаў на падставе іх моўных, прафесійных, сацыяльных і міжкультурных кампетэнцый.

E-Mail: info@minsk.diplo.de

Вашы пытанні Вы можаце дасылаць на наступны адрас:

Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія

вул. Захарава, 26

220034 Мінск  

Беларусь

Тэл: (+375 17) 217 59 00

Факс: (+375 17) 294 85 52

Больш падрабязную інфармацыю Вы знойдзеце на сайце

Германскага Бундэстага.



 

Да пачатку старонкі