Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі
Ушанаванне памяці з нагоды заканчэння Другой сусветнай вайны
78 гадоў таму Другая сусветная вайна ў Еўропе скончылася капітуляцыяй германскага вермахта. Гэта стала днём вызвалення.
У Беларусі жахі гэтай вайны асабліва відавочныя. Такія назвы, як «Хатынь» ці «Яма», сімвалізуюць злачынствы немцаў і невыразныя пакуты, у асаблівасці грамадзянскага насельніцтва. Халакост і вайна на знішчэнне супраць Савецкага Саюза – злачынствы супраць чалавечнасці, здзейсненыя немцамі, якім толькі 09.05.1945 быў пакладзены канец.
Для нас, немцаў, варварскія і недаравальныя злачынствы, здзейсненыя немцамі – прычына для найглыбейшага сораму. Шанаваць памяць мільёнаў ахвяр і памятаць аб гэтых злачынствах – абавязак Германіі, які ўрад Германіі прымае на сябе на ўсе часы. Урок, вынесены з гэтых падзей: Такога ніколі больш не павінна паўтарыцца!
Гатоўнасць людзей у Беларусі і многіх іншых краінах працягнуць нам, немцам, руку для прымірэння пасля 1945 года стала сапраўдным дарам. Мы, немцы, абавязкова захаваем гэты дар прымірэння.
09.05.2023 Пасол Германіі ў Беларусі Манфрэд Хутэрэр разам з аташэ па пытаннях абароны падпалкоўнікам Андрэасам Ляйбнерам ушануюць памяць ахвяр гэтай вайны, а таксама ўсіх іншых праяўленняў тыраніі ўскладаннем вянка. Акрамя таго, Пасол Хутэрэр па запрашэнні Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын прыме ўдзел у памятным мерапрыемстве ў мемарыяла «Яма» у Мінску.