Willkommen auf den Seiten des Auswärtigen Amts

Прадухіленне карупцыі

05.12.2017 - Артыкул

Дырэктыва ад 30 ліпеня 2004 г. па прадухіленні карупцыі ў федэральных адміністрацыйных органах Германіі вызначае прававыя рамкі задач па прадухіленні карупцыі ў цэнтральным апараце Федэральнага міністэрства замежных спраў Германіі і замежных прадстаўніцтвах. Дырэктыва накіравана на тое, каб з дапамогай усяго некалькіх дакладных правіл прадаставіць арыенцір для лаяльнай, сумленнай і празрыстай адміністрацыйнай дзейнасці.

Этычныя прынцыпы і адмова ад карупцыі павінны трывала ўкараніцца ў свядомасці супрацоўнікаў цэнтральнага апарата Федэральнага миністэрства замежных спраў, а таксама камандзіраваных і мясцовых супрацоўнікаў замежных прадстаўніцтваў. Важнымі задачамі ў рамках прадухілення карупцыі ў цэнтральным апараце Федэральнага міністэрства замежных спраў Германіі і замежных прадстаўніцтвах з'яўляюцца павышэнне ўспрымальнасці супрацоўнікаў да дадзенай тэматыкі, засцярога ад магчымых пагроз карупцыі і захаванне высокіх этычна-прававых стандартаў як неад'емнай часткі ўсёй адміністрацыйнай дзейнасці.

Кантактнай асобай па пытаннях прадухілення карупцыі ў Пасольстве з'яўляецца Сафі Бём-Тапчан.


Узнагароды, асабістыя падарункі або іншыя выгады

Дзеючы прынцып – прымаць забаронена!

Без згоды працадаўцы супрацоўнікам цэнтральнага апарата Федэральнага міністэрства замежных спраў, камандзіраваным і мясцовым супрацоўнікам замежных прадстаўніцтваў забараняецца прымаць узнагароды, падарункі або іншыя выгады, што маюць дачыненне да іх службовых паўнамоцтваў. Астатнія правілы зафіксаваны ў цыркуляры Федэральнага міністэрства ўнутраных спраў Германіі ад 08.11.2004 г. аб забароне прыняцця ўзнагарод і падарункаў у федэральных адміністрацыйных органах Германіі, а таксама ў адпаведных цыркулярных загадах Федэральнага міністэрства замежных спраў Германіі. Дадатковую інфармацыю і адказы на пытанні, што часта задаюцца, Вы знойдзеце ў каталогу пытанняў і адказаў на тэму прыняцця ўзнагарод, падарункаў або іншых выгад, які складзены пад кіраўніцтвам Федэральнага міністэрства ўнутраных спраў Германіі ініцыятыўнай групай органаў федэральнай адміністрацыі і дзелавых колаў па пытаннях прадухілення карупцыі на нямецкай і англійскай мовах:

Да пачатку старонкі