Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі

Прадстаўнік Федэральнага міністэрства замежных спраў Германіі 30.06.2021 выказаўся аб патрабаванні Беларусі спыніць дзейнасць Інстытута імя Гётэ і Германскай службы акадэмічных абменаў (DAAD) у краіне:

01.07.2021 - Паведамленне для прэсы

Мы шкадуем аб рашэнні беларускага боку, які патрабуе спынення дзейнасці Інстытута імя Гётэ і Германскай службы акадэмічных абменаў (DAAD) у Беларусі. Гэты крок будзе спрыяць далейшай міжнароднай ізаляцыі Беларусі. Страты ад гэтага рашэння панясуць грамадзяне Беларусі, якія будуць пазбаўлены магчымасцей грамадскай і культурнай дзейнасці.

Інстытут імя Гётэ і Германская служба акадэмічных абменаў (DAAD) на працягу дзесяцігоддзяў стваралі культурныя і акадэмічныя масты паміж Германіяй, Еўропай і Беларуссю. Іх пасярэдніцтва зрабіла магчымымі кантакты і абмены з нямецкімі калегамі для цэлых пакаленняў беларускіх спецыялістаў, культурных дзеячаў і зацікаўленых грамадзян. Праца гэтых арганізацый збліжала Германію і Беларусь на грамадскім і культурным узроўні. Федэральны ўрад Германіі працягне працаваць над захаваннем грамадскага і культурнага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі ў будучыні.

Германія і Еўрапейскі Саюз на баку насельніцтва Беларусі і падтрымліваюць яго намаганні і імкненне забяспечыць павагу да сваіх асноўных палітычных правоў. Мы зноў заклікаем улады Беларусі ўступіць у сур'ёзны і інклюзіўны нацыянальны дыялог і разгледзець легітымныя патрабаванні пратэстнага руху.

 

Да пачатку старонкі