Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі
Фінал конкурсу “Лісічкі-чытачкі” для школьнікаў, якія вывучаюць нямецкую мову, з удзелам Пасла Манфрэда Хутэрэра
Дзесяць беларускіх школьнікаў ва ўзросце 14-15 гадоў, якія вывучаюць нямецкую мову, прынялі ўдзел у дыскусіі аб чатырох выбраных нямецкіх кнігах для моладзі, што адбылася 15 мая 2021 г. у Інстытуце імя Гётэ ў Мінску. Пераможца гэтага рэспубліканскага фіналу міжнароднага конкурсу “Лісічкі-чытачкі International”, які праводзіцца Цэнтральным упраўленнем па справах нямецкай школьнай адукацыі за мяжой, атрымала прыз – “віртуальны квіток” на міжнародны фінал у Берліне з рук Пасла Германіі Манфрэда Хутэрэра. Ён таксама ўручыў іншым удзельнікам фіналу граматы за іх уражальную здольнасць дыскутаваць і за выдатныя веды нямецкай мовы.