Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі
Пасольства Германіі пра смерць Рамана Бандарэнкі
Пасольства Германіі ўзрушана смерцю Рамана Бандарэнкі, які ўчора вечарам памёр ад цяжкіх траўм у выніку жорсткага прымянення сілы з боку міліцыі. Нашы самыя глыбокія спачуванні яго сям‘і, сябрам і суседзям. Пасольства Германіі сёння ўшанавала хвілінай маўчання памяць загінулага і іншых ахвяр насілля і самавольства. Мы далучаемся да наступнай заявы Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі:
Мы з жахам і смуткам даведаліся навіну пра трагічную смерць 31-гадовага Рамана Бандарэнкі, які памёр учора ў шпіталі ад цяжкіх траўм, перанесеных ім у выніку жорсткасці з боку міліцыі за дзень да гэтага. Мы выказваем свае самыя глыбокія спачуванні яго сям'і, сябрам і суседзям. Раман – чарговая непапраўная страта ў мірнай барацьбе краіны за дэмакратычную будучыню. Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі салідарна з усімі мірна дэманструючымі беларусамі, якія пацярпелі ад рук беларускіх уладаў. Сёння ў 12:00 усе супрацоўнікі Прадстаўніцтва ЕС зладзілі хвіліну маўчання, смуткуючы па Рамане і ўсіх іншых ахвярах гвалту з боку праваахоўных органаў з 9 жніўня.
Усе супрацоўнікі праваахоўных органаў, якія выконваюць злачынныя загады, павінны несці адказнасць за свае незаконныя, адвольныя і наўпрост жорсткія ўчынкі ў адносінах да мірных грамадзян. Мы будзем працягваць заклікаць да празрыстага расследавання і пераследу адказных.