Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі

Заява прэс-сакратара Федэральнага міністэрства замежных спраў Германіі з нагоды прысудаў у дачыненні да Марыі Калеснікавай і Максіма Знака

07.09.2021 - Артыкул

Мы прынялі да ведама прысуды ў дачыненні да cп-ні Калеснікавай і сп-ра Знака. Для нас яны з'яўляюцца сімвалам жорскіх дзеянняў, рэпрэсій і запалохвання апазыцыйных палітыкаў і грамадзянскай супольнасці з боку беларускага рэжыму. Пасля прэзідэнцкіх выбараў Марыя Калеснікава і Максім Знак, двое з самых смелых лідэраў мірнага пратэстнага руху, выступалі за свабоду, дэмакратыю і правы чалавека ў Беларусі.

Урад Германіі асуджае неабгрунтаваныя прысуды ў дачыненні да Марыі Калеснікавай і Максіма Знака, а таксама інструменталізацыю судовай сістэмы для палітычных пераследаванняў у Беларусі. Германія выказвае абсалютную салідарнасць з Марыяй Калеснікавай, Максімам Знакам і ўсімі іншымі палітычнымі зняволенымі. Федэральны ўрад патрабуе вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі. Зразумела, мы і надалей будзем аказваць палітычны ціск на рэжым і актыўную падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці.

Да пачатку старонкі