Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі
Пасол Манфрэд Хутэрэр наведаў мемарыял на месцы лагера смерці «Азарычы»
24 чэрвеня Пасол Манфрэд Хутэрэр у суправаджэнні аташэ па пытаннях абароны наведаў мемарыял на месцы лагера смерці «Азарычы» і могілкі нямецкіх салдат у вёсцы Шчаткава.
24 чэрвеня Пасол Манфрэд Хутэрэр у суправаджэнні аташэ па пытаннях абароны наведаў мемарыял на месцы лагера смерці «Азарычы» і могілкі нямецкіх салдат у вёсцы Шчаткава.
Азарыцкі лагер смерці знаходзіўся паблізу ад беларускай вёскі Азарычы на поўнач ад Мазыра. Там з 12 па 19 сакавіка 1944 года нямецкі вермахт стварыў лагерны комплекс для непрацаздольных мірных жыхароў. Усяго за адзін тыдзень там было забіта па меншай меры 9000 чалавек. Масавыя смерці ў гэтых лагерах нямецкія гісторыкі характарызуюць як «адно з самых цяжкіх злачынстваў вермахта супраць мірных жыхароў».
У музеі лагера смерці «Азарычы» Пасол Хутэрэр атрымаў інфармацыю пра падзеі 1944 года і зрабіў запіс у кнізе гасцей.
Пасля гэтага ён і аташэ па пытаннях абароны падпалкоўнік Генеральнага штаба Андрэас Ляйбнер наведалі нямецкія вайсковыя могілкі ў вёсцы Шчаткава каля Бабруйска і ўшанавалі там памяць загінуўшых нямецкіх салдат. На вайсковых могілках, якія былі афіцыйна адкрытыя ў 2011 годзе, пахавана больш за 34000 нямецкіх салдат.