Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі

Сустрэча Пасла Манфрэда Хутэрэра з намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргеем Алейнікам

28.01.2021 - Артыкул

28 студзеня Пасол Манфрэд Хутэрэр сустрэўся з намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь, адказным за адносіны з Еўропай і ЗША, Сяргеем Алейнікам.

Яны абмеркавалі становішча і перспектывы двухбаковых адносін. Пасол Хутэрэр выкарыстаў магчымасць, каб выказаць сваю занепакоенасць наконт палітычных зняволеных і патрабаваць іх вызвалення, спынення рэпрэсій супраць мірных дэманстрантаў і актывістаў, а таксама пачатку сапраўднага дыялогу паміж уладамі і грамадзянскай супольнасцю ці апазіцыяй. Падчас размовы Пасол Хутэрэр выказаўся ў прыватнасці за паскарэнне акрэдытацыі прадстаўнікоў нямецкіх СМІ. Нягледзячы на разыходжанні пазіцый, размова прайшла ў канструктыўнай атмасферы.


Да пачатку старонкі