Willkommen auf den Seiten des Auswärtigen Amts

Тыдні Германіі 2020

Тыдні Германіі 2020

Тыдні Германіі 2020, © Пасольства Германіі

18.03.2020 - Artikel

Важнае паведамленне адносна праграм Тыдняў Германіі ва ўсіх гарадах

У сувязі з апошнімі падзеямі, звязанымі з распаўсюджваннем каронавіруса,  запланаваныя мерапрыемствы ў рамках Тыдняў Германіі ў Мінску і рэгіёнах пераносяцца на нявызначаны час.

Інстытут імя Гётэ ў Беларусі плануе праводзіць некаторыя мерапрыемствы анлайн. Сачыце за навінамі непасрэдна на сайце https://www.goethe.de/ins/by/be/index.html.

На дадзены момант сваю працу працягвае выстава «Шляхі нямецкага мастацтва» ў Палацы мастацтва (вул. Казлова, 3, Мінск). Далейшая інфармацыя будзе своечасова апублікавана на сайце artpalace.by.




nach oben