Willkommen auf den Seiten des Auswärtigen Amts

Федэральны канцлер Ангела Меркель патрабуе «неадкладнага» вызвалення зняволеных  у Беларусі

Канцлер ФРГ Ангела Меркель

Канцлер ФРГ Ангела Меркель, © picture-alliance.com

14.08.2020 - Pressemitteilung

Федэральны канцлер Ангела Меркель патрабуе «неадкладнага» вызвалення зняволеных  у Беларусі

Па інфармацыі прадстаўніка канцлера Германіі Ангела Меркель патрабуе «безагаворачнага і неадкладнага» вызвалення зняволеных дэманстрантаў у Беларусі. Прадстаўнік урада Штэфен Зайберт заявіў у пятніцу ў Берліне, што канцлер асудзіла ўжыванне жорсткага гвалту супраць удзельнікаў мірных пратэстаў.  Меркель «узрушана» паведамленнямі аб жорсткім абыходжанні са зняволенымі.

«Беларусь павінна безагаворачна і неадкладна вызваліць гэтых людзей», — заявіў Зайберт. Урад Беларусі павінен гарантаваць свабоду сходаў, думкі і інфармацыі. Пратэсты адлюстроўваюць незадаволенасць, «а таксама роспач» у сувязі з актуальнай сітуацыяй у краіне.

nach oben