Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі

Візіт Дзяржаўнага сакратара федэральнага Міністэрства эканомікі і энергетыкі Германіі Ульрыха Нусбаўма ў Беларусь

01.10.2019 - Артыкул

Дзяржаўны сакратар федэральнага Міністэрства эканомікі і энергетыкі Германіі Ульрых Нусбаўм 25-27 верасня 2019 г. у суправаджэнні эканамічнай дэлегацыі з 14 чалавек знаходзіўся з візітам у Мінску. Апошні раз візіт падобнай дэлегацыі з Германіі ў такім шырокім складзе адбыўся 10 гадоў таму.

Дзяржаўны сакратар правёў сустрэчы з Міністрам фінансаў Максімам Ермаловічам, Міністрам эканомікі Дзмітрыем Крутым, намеснікам Міністра замежных спраў Алегам Краўчанкам і прыняў удзел у 10-м Дні нямецкай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь.

Акрамя таго ён наведаў Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень", які з'яўляецца прыкладам інвестыцынага патэнцыялу Беларусі.

Разам з членамі дэлегацыі Нусбаўм усклаў вянок да мемарыяла „Яма“.

Да пачатку старонкі