Willkommen auf den Seiten des Auswärtigen Amts

Германія – краіна, якую варта наведаць!

Артыкул

Германскі цэнтр па турызме (DZT) прапануе на сваім веб-сайце шырокую і прывабна аформленую інфармацыю аб гарадах, культурным жыцці, розных мерапрыемствах, магчымасцях правядзення вольнага часу ці дзелавых паездках.

Berchtesgaden mit Kehlsteinhaus, Salzbergwerk und Nationalpark
Berchtesgaden mit Kehlsteinhaus, Salzbergwerk und Nationalpark© DZT- Deutsche Zentrale für Tourismus

Германскі цэнтр па турызме (DZT), штаб-кватэра якога знаходзіцца ў Франкфурце-на-Майне, ужо на працягу 60 гадоў прадстаўляе Германію як турыстычную краіну на глабальным рынку, праводзячы самыя разнастайныя мерапрыемствы і промакампаніі. Сюды адносяцца міжнародныя турыстычныя кірмашы, рабочыя семінары і PR-мерапрыемствы. Па даручэнні Федэральнага міністэрства эканомікі і энергетыкі Цэнтр садзейнічае прасоўванню Германіі як турыстычнай краіны за мяжой. Таму DZT мае 30 філіялаў ва ўсім свеце. Агульнадаступным, напрыклад, з’яўляецца веб-сайт “Германія – чароўнае падарожжа” (“Willkommen im Reiseland Deutschland”), які прапануе вашай увазе разнастайную дадатковую і сервісную інфармацыю для арганізацыі падарожжаў па любой нагодзе і на любую тэму, звязаную з паездкамі ў Германію: ад вясельных падарожжаў да бізнес-паездак, ад знаходжання ў медыцынскіх мэтах да творчых паездак.

Stiftskirche, Schloss und Altstadt von Quedlinburg
UNESCO-Welterbe Stiftskirche, Schloss und Altstadt von Quedlinburg© Quedlinburg-Tourismus-Marketing GmbH, 2013

У 2014 годзе маркетынг DZT праходзіць пад галоўным дэвізам “Сусветная спадчына ЮНЕСКА – устойлівы культурны і прыродны турызм”. На ніжэйпрыведзеным сайце па ЮНЕСКА вы знойдзеце фотагалерэю ўсіх аб’ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Германіі, уключаючы інтэрактыўныя карты, панарамы на 360 градусаў, відэафільмы , фіды (feed) Instagram, а таксама даныя аб спецыфічных для гэтага рынку прапановах. Веб-сайт, які быў аптымізаваны для смартфонаў і планшэтных ПК, дае прамы доступ да сацыяльнага даведніка Everplaces і да праграмнага забеспячэння (App) па сусветнай спадчыне, якое распрацавана на аснове гэтай платформы і прызначана для ўстройстваў з аперацыйнымі сістэмамі iOS ці Android. Нашмат болей інфармацыі аб Германіі, краіне славутасцяў, вы знойдзеце на сайтах:

www.germany.travel
www.germany.travel/unesco

Падобная інфармацыя

Да пачатку старонкі