Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі
Школы: партнёры будучыні (PASCH)

Инициатива «Школа: партнер будущего» (PASCH), © Auswärtiges Amt
У лютым 2008 года Федэральнае міністэрства замежных спраў дало старт ініцыятыве «Школы: партнёры будучыні» (PASCH). Дадзеная ініцыятыва падтрымлівае і звязвае глабальную сетку, у якую ўваходзяць каля 2000 школ-партнёраў, якія маюць асабліва інтэнсіўныя сувязі з Германіяй.
У лютым 2008 года Федэральнае міністэрства замежных спраў дало старт ініцыятыве «Школы: партнёры будучыні» (PASCH). Дадзеная ініцыятыва падтрымлівае і звязвае глабальную сетку, у якую ўваходзяць каля 2000 школ-партнёраў, якія маюць асабліва інтэнсіўныя сувязі з Германіяй. Да іх адносяцца германскія школы за мяжой і школы нацыянальных сістэм адукацыі краін-партнёраў, якія выдаюць Дыплом па нямецкай мове або прапаноўваюць кваліфікаванае навучанне нямецкай мове як замежнай.
У Беларусі ў гэтай ініцыятыве бяруць удзел 22 школы.
Настаўнікі нямецкай мовы з Германіі выкладаюць у СШ № 73 у Мінску, у гімназіі № 24 у Мінску, у СШ № 7 у Брэсце і гімназіі № 2 у Пінску.
У Рэспубліцы Беларусь дадзеную ініцыятыву каардынуе Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў супрацоўніцтве з Цэнтральным упраўленнем па справах нямецкай школьнай адукацыі за мяжой (ZfA) і Інстытутам імя Гётэ.
Ініцыятыва PASCH цесна звязана з іншымі ініцыятывамі ў сферы культурнай і адукацыйнай палітыкі за мяжой, напрыклад са Службай валанцёраў «Kulturweit» (Культура без межаў).
Ініцыятыва PASCH садзейнічае ўсталяванню жывых, доўгатэрміновых сувязей з Германіяй і стымулюе школы, іх выкладчыкаў і вучняў да наладжвання кантактаў і супрацоўніцтва адно з адным, тым самым выклікаючы ў маладых людзей устойлівы інтарэс і захапленне сучаснай Германіяй і нямецкай мовай.
Падрабязная інфармацыя аб ініцыятыве «Школы: партнёры будучыні» на сайце: