Willkommen auf den Seiten des Auswärtigen Amts

„Lesefüchse international“

Конкурс чытачоў „Lesefüchse international“

Конкурс чытачоў „Lesefüchse international“, © Пасольства Германіі

Артыкул

10 лютага ў сярэдняй школе № 73 г. Мінска адбыўся рэспубліканскі фінал конкурсу чытачоў „Lesefüchse international“, што праводзіўся Цэнтральным упраўленнем па справах нямецкай школьнай адукацыі за мяжой (ZfA).


10 лютага ў сярэдняй школе № 73 г. Мінска адбыўся рэспубліканскі фінал конкурсу чытачоў „Lesefüchse international“, што праводзіўся Цэнтральным упраўленнем па справах нямецкай школьнай адукацыі за мяжой (ZfA). У ім прынялі ўдзел 12 вучняў з чатырох школ-удзельнікаў ініцыятывы „Школы: партнёры будучыні“ з Брэста, Пінска і Мінска, якія перамаглі ў папярэднім туры.

Удзельнікі абмеркавалі раманы „Echt“ Крыстафа Шойрынга (Christoph Scheuring), „Der Drohnenpilot“ Торстэна Неша (Thorsten Nesch) і „Checkpoint Europa“ Манфрэда Тайзена (Manfred Theisen).

Па выніках двух паўфіналаў і фіналу журы, якое складалася з чатырох чалавек, назвала пераможцу. Ім стаў вучань сярэдняй школы № 7 г. Брэста Філіп Будзюк. Ён будзе запрошаны на міжнародны фінал у верасні 2018 г. у Берлін, дзе будзе прадстаўляць Беларусь.

Да пачатку старонкі