Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі

Конкурс чытачоў „Lesefüchse international – шматгадовая традыцыя ў Беларусі!

Lesefuchs 2019

Lesefuchs 2019, © Karin Kraus

21.02.2019 - Артыкул

Хто яшчэ чытае сапраўдныя кнігі ў лічбавую эпоху XXI стагоддзя? Ды на нямецкай мове? У Беларусі?
Беларускія вучні са школ з праграмай падрыхтоўкі на атрыманне Дыпломаў па нямецкай мове (DSD) у Брэсце, Пінску і Мінску!

Школьнікі не толькі чыталі нямецкія кнігі для моладзі – у рамках конкурсу ўзнікла цікавая дыскусія пра актуальную літаратуру для моладзі, а таксама на тэмы кахання і будучыні.

Пасол Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Мінску Петэр Дэтмар павіншаваў усіх вучняў, якія прынялі ўдзел у няпростым конкурсе.

Наталля Ляпешка (СШ № 73 г. Мінска) стала пераможцай конкурсу і будзе прадстаўляць Беларусь у міжнародным фінале ў Берліне.

Пасольства дзякуе ўсім удзельнікам і жадае Наталлі поспехаў у фінале!

Да пачатку старонкі