Willkommen auf den Seiten des Auswärtigen Amts

Уручэнне Дыпломаў па нямецкай мове (DSD) 2-й ступені

Уручэнне Дыпломаў па нямецкай мове (DSD) 2-й ступені

Уручэнне Дыпломаў па нямецкай мове (DSD) 2-й ступені, © Пасольства Германіі ў Мінску

22.05.2018 - Артыкул

18 мая 2018 года 55 школьнікаў з 5 беларускіх школ атрымалі Дыпломы па нямецкай мове (DSD) 2-й ступені. Такім чынам яны могуць вучыцца ў нямецкіх універсітэтах без адпаведнага экзамена на веданне нямецкай мовы.
 
Уручэнне Дыпломаў па нямецкай мове (DSD) 2-й ступені
Уручэнне Дыпломаў па нямецкай мове (DSD) 2-й ступені© Пасольства Германіі ў Мінску

У рамках урачыстай цырымоніі, якая адбылася з удзелам 150 гасцей у Доме дружбы ў Мінску, намеснік пасла Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Беларусі Аня Лютэр падкрэсліла значэнне добрага валодання нямецкай мовы для моладзі.  Яна падзякавала ўсім прысутным настаўнікам і вучням за тое, што яны паставілі сабе задачу выкладаць ці адпаведна вывучаць нямецкую мову ў рамках школьных заняткаў на такім высокім узроўні. Потым яна ўручыла дыпломы вучням наступных школ-партнёраў ініцыятывы «Школы: партнёры будучыні» (PASCH): гімназій №24 (Мінск), №20 (Мінск), №2 (Пінск), школ №73 (Мінск) і №7 (Брэст).

У гэтых установах нямецкая мова вывучаецца на паглыбленым ўзроўні. Дзякуючы шматгадовым дадатковым намаганням у рамках факультатываў тут ажыццяўляецца праграма падрыхтоўкі на атрыманне Дыпломаў па нямецкай мове (DSD) да ўзроўню C1 (GeR). Цэнтральнае ўпраўленне па справах нямецкай школьнай адукацыі за мяжой (ZfA) курыруе дадзеную праграму і імкнецца далей развіваць яе ў Беларусі ў каардынацыі з міністэрствам адукацыі.

Свята суправаджалася музычнымі творамі і песнямі, якія былі выкананы як дыпламантамі, так і малодшымі школьнікамі. Дыпламанты расказалі пра свае школы з выкарыстаннем відэа- і аудыёкантэнта. Гэта частка свята была дэманстрацыяй жывой школы, якая патрабуе сканцэнтраванасці і вынікаў ва ўчобе, але і таксама ўмее весела прэзентаваць сябе.