Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі

Выбары ў Бундэстаг 2021 

28.09.2021 - Артыкул

26 верасня 2021 года адбыліся выбары ў Бундэстаг 20-га склікання.

26 верасня 2021 года адбыліся выбары ў Бундэстаг 20-га склікання. Сваімі двума галасамі выбаршчыкі абралі дэпутатаў ад выбарчай акругі (першы голас) і партыі (другі голас), якія ўвойдуць у Бундэстаг.

Тэрмін паўнамоцтваў дэпутатаў звычайна складае 4 гады.

Бундэстаг абірае Федэральнага канцлера. Пасля выбараў у Бундэстаг павінен быць сфармаваны Федэральны ўрад, у склад якога ўваходзяць Федэральны канцлер і міністры.

Новы Бундэстаг будзе складацца з 735 дэпутатаў.

У Бундэстаг увайшлі наступныя партыі:

● Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі, СДПГ - 25,7 працэнта

● Хрысціянска-дэмакратычны саюз Германіі, ХДС / Хрысціянска-сацыяльны саюз у Баварыі, ХСС - 24,1 працэнта

● Саюз 90 / Зялёныя - 14,8 працэнта

● Свабодная дэмакратычная партыя, СвДП - 11,5 працэнта

● Альтэрнатыва для Германіі, АдГ - 10,3 працэнта

● Левыя - 4,9 працэнта

У цяперашні час партыі вядуць перамовы аб фармаванні новага Федэральнага ўрада.

Да пачатку старонкі