Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі

Ушанаванне памяці 102-ой гадавіны заканчэння Першай сусветнай вайны

Прадстаўнікі Апарата Аташэ па пытаннях абароны Пасольства Германіі ў Мінску і Народнага саюзу Германіі па доглядзе за ваеннымі магіламі ўшанавалі памяць ахвяр Першай сусветнай вайны недалёка ад Пінска.

-, © Пасольства Германіі ў Мінску

03.11.2020 - Артыкул

Ушанаванне памяці 102-ой гадавіны заканчэння Першай сусветнай вайны

Прадстаўнікі Апарата Аташэ па пытаннях абароны Пасольства Германіі ў Мінску і Народнага саюзу Германіі па доглядзе за ваеннымі магіламі ўшанавалі памяць ахвяр Першай сусветнай вайны недалёка ад Пінска.

Па запрашэнні культурна-гістарычнага фонду «Крокі» і Пінскага раённага выканаўчага камітэта падпалкоўнік Генеральнага штаба Андрэас Ляйбнер і штабс-фельдвебель Вальдэмар Функ разам з кіраўніком мінскага офіса Народнага саюзу Германіі па доглядзе за ваеннымі магіламі Людмілай Радкоўскай наведалі нямецкія ваенныя пахаванні часоў Першай сусветнай вайны недалёка ад Пінска.

Прадстаўнікі Апарата Аташэ па пытаннях абароны Пасольства Германіі ў Мінску і Народнага саюзу Германіі па доглядзе за ваеннымі магіламі ўшанавалі памяць ахвяр Першай сусветнай вайны недалёка ад Пінска.
-© Пасольства Германіі ў Мінску

Падчас урачыстага ўскладання вянкоў падпалкоўнік Андрэас Ляйбнер падзякаваў фонду і асабліва шматлікім валанцёрам за іх працу па захаванні памяці аб ахвярах абедзвюх сусветных войнаў.

Ён узгадаў, што Беларусь стала тэатрам дзвюх сусветных войнаў з мільёнамі загінуўшых, і падкрэсліў, што мы, немцы, не маем права гэта забыць і ніколі не забудзем.

Прадстаўнікі Апарата Аташэ па пытаннях абароны Пасольства Германіі ў Мінску і Народнага саюзу Германіі па доглядзе за ваеннымі магіламі ўшанавалі памяць ахвяр Першай сусветнай вайны недалёка ад Пінска.
-© Пасольства Германіі ў Мінску

«Жахі і зверствы, забойства мільёнаў бязвінных людзей падчас гэтых войнаў аб’ядноўваюць нас сёння ў агульнай адказнасці за тое, каб гэта ніколі не паўтарылася.

Мы, прадстаўнікі пасляваенных пакаленняў, абяцаем і запэўніваем, што не забудземся пра жахі, якія здарыліся ў нашай гісторыі, што мы захаваем памяць аб іх і атрымаем урокі на будучыню».

У рамках мерапрыемства на былым бункеры на лініі фронта была размешчана мемарыяльная дошка.

Пасля мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся з багатай гісторыяй Пінска ў рамках экскурсіі па горадзе.

Да пачатку старонкі