Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі
Патрабаванне ўладаў Беларусі, каб Польшча і Літва значна скарацілі сваю дыпламатычную прысутнасць у Мінску, выклікае шкадаванне і з’яўляецца контрпрадуктыўным

Паслы краін ЕС у Беларусі, © Еўрапейскі Саюз у Беларусі
Патрабаванне ўладаў Беларусі, каб Польшча і Літва значна скарацілі сваю дыпламатычную прысутнасць у Мінску, выклікае шкадаванне і з’яўляецца контрпрадуктыўным.
Еўрапейскі саюз грунтуецца на салідарнасці. Ва ўсім свеце EC гучыць як адзін голас. Патрабаванне ўладаў Беларусі, каб Польшча і Літва значна скарацілі сваю дыпламатычную прысутнасць у Мінску, выклікае шкадаванне і з’яўляецца контрпрадуктыўным. Літва і Польшча былі вымушаныя адклікаць сваіх амбасадараў для кансультацый. Такія спробы зрабіць мішэнню асобныя краіны Саюза не здолеюць парушыць наша адзінства. Усе краіны ЕС заклікаюць беларускія ўлады спыніць гвалт і рэпрэсіі, вызваліць усіх затрыманых мірных дэманстрантаў і палітычных зняволеных, паважаць свабоду СМІ і грамадзянскую супольнасць і пачаць усеагульны нацыянальны дыялог з мэтай забеспячэння суверэннай, незалежнай, дэмакратычнай і квітнеючай будучыні Беларусі.