Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі

Кіраўнікі дыпламатычных місій краін Еўрапейскага Cаюза падтрымліваюць палітычных вязняў

18.09.2020 - Артыкул
Кіраўнікі дыпламатычных місій краін Еўрапейскага Cаюза падтрымліваюць палітычных вязняў
Кіраўнікі дыпламатычных місій краін Еўрапейскага Cаюза падтрымліваюць палітычных вязняў© Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі

“Мы, кіраўнікі дыпламатычных місій краін Еўрапейскага Cаюза, што працуюць у Мінску, заклікаем улады ў Беларусі дзейнічаць у адпаведнасці са сваімі міжнароднымі абавязацельствамі і вызваліць усіх, хто зняволены ў Беларусі па палітычных матывах на працягу апошніх некалькіх месяцаў. Мы выказваем салідарнасць з усімі палітычнымі вязнямі ў Беларусі – некалькімі дзясяткамі мужчын і жанчын, несправядліва зняволенымі за абарону і адстойванне асноўных свабод і дэмакратыі. Ад сёння кожны з нас будзе мець пры сабе копію спіса палітычных вязняў у Беларусі падчас кожнай сустрэчы з беларускімі дзяржслужачымі. Мы зноў падкрэсліваем, што мірнае і ўстойлівае ўрэгуляванне бягучага крызісу можа быць вынікам толькі ўсеабдымнага нацыянальнага дыялогу пры поўным захаванні асноўных правоў і свабод народа Беларусі і поўным забеспячэнні запатрабаваных народам Беларусі дэмакратычных працэдур.”

Да пачатку старонкі