Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі
Канферэнцыя грамадскіх аб’яднанняў былых вязняў нацызму
29 кастрычніка 2019 Пасол Манфрэд Хутэрэр з жонкай Андрэа прынялі ўдзел у Канферэнцыі грамадскіх аб’яднанняў былых вязняў нацызму.


Канферэнцыя праводзілася Федэральным фондам “Памяць, адказнасць і будучыня” ў рамках праграмы падтрымкі “Месца сустрэчы: дыялог” з мэтай грамадскага прызнання ахвяр нацызму ва Усходняй Еўропе. У Беларусі праграма рэалізуецца Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемаразуменне” пад кіраўніцтвам Анжалікі Аношка, намесніцы прадстаўніка ўрада Рэспублікі Беларусь у папячыцельскім савеце Федэральнага фонду “Памяць, адказнасць і будучыня”.
