Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі

Заява Федэральнага міністра замежных спраў Германіі Хайка Мааса ў сувязі з нападзеннем на сінагогу ў Гале

10.10.2019 - Артыкул
-
-© dpa

Учорашняе нападзенне ў горадзе Гале на яўрэйскую суполку ў дзень яе найвышэйшага свята было нападзеннем на ўсю нашу краіну. Германія ў жаху і ўзрушэнні. Гэта нападзенне паказала: антысемітызм – шлях да любой формы дыскрымінацыі і варожасці супраць групы людзей. Антысемітызм і ксенафобія з’яўляюцца нападам на асноўныя каштоўнасці дэмакратыі і пагражаюць нашаму плюралістычнаму грамадству. 

-
-© dpa

У сувязі з гэтым Федэральны міністр замежных спраў Хайка Маас заявіў:         

„Я ў жаху і ўзрушэнні ад нападзення ў Гале ў сённяшні Дзень адкуплення Ём Кіпур. І мне балюча, што мяне зноў і зноў ахопліваюць жах і ўзрушэнне. Калі гэта скончыцца? Чаму гэта здараецца ў нашай краіне? Нашай краіне! Два нявінных чалавекі былі забіты брутальным чынам – як гэта жудасна бяссэнсна. Я спадзяюся, што злачынцы будуць хутка схоплены і падаплёкі гэтага агіднага злачынства будуць хутка раскрыты. Антысемітызму і ксенафобіі не павінна быць месца ў нашым грамадстве. Сорамна, што ў Германіі даводзіцца так часта казаць гэтыя словы. І нецярпіма, што яўрэйская абшчына ў дзень свайго найвышэйшага свята была падвергнута такому нападзенню. У Германіі! 2019! Маё шчырае спачуванне сваякам загінулых і ўсім, хто пацярпеў".         

Да пачатку старонкі