Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі

Прывітальнае слова Міністра замежных спраў Федэратыўнай Рэспублікі Германія Хайка Мааса з нагоды яўрэйскага Новага года 5780 (Рош Хашана)

Rosch Haschana

Rosch Haschana, © Colourbox.com

29.09.2019 - Артыкул

Усім яўрэйкам і яўрэям, іх сем’ям і сябрам у Германіі і ва ўсім свеце жадаю ад усёй душы благаславення, шчасця і здароўя ў Новым 5780-м годзе!

Bundesaußenminister Heiko Maas
Bundesaußenminister Heiko Maas© Thomas Imo/photothek.net

Я з болем усведамляю, што яўрэйскае жыццё ў Германіі пасля крушэння цывілізацыі пад назвай Халакост – не само сабой зразумелы факт. Аднак мяне глыбока радуе вялікая колькасць яўрэйскіх суграмадзян, якія называюць Германію сваім домам. Яўрэйскае жыццё належыць да нашай краіны, яўрэйскія традыцыі, іўдзейская вера, яўрэйскі ўклад жыцця з’яўляюцца часткай нашай культуры.

Разам з тым нам даводзіцца са здзіўленнем і пачуццём жаху канстатаваць, што колькасць антысеміцкіх учынкаў у Германіі расце. Яўрэі ў Германіі і Еўропе адчуваюць у апошнія гады трывожнае ўзмацненне антысемітызму. Мы адназначна асуджаем гэтыя ганебныя ўчынкі і з усёй сілай і рашучасцю супрацьстаім ім. Такім жа чынам мы не прызнаем ні пры якіх абставінах спробы паставіць пад сумненне права Ізраіля на існаванне ці адмаўлення Халакоста.

Аднак бескампрамісная барацьба супраць антысемітызму – гэта не адзіная задача палітыкі і паліцыі, а гэта ў той жа час адказнасць і абавязак усёй грамадзянскай супольнасці. Гэта датычыцца кожнага з нас незалежна ад таго, дзе праяўляецца антысемітызм – у школе, на вуліцы, на працоўным месцы або ў сацыяльных сетках. Задача кожнага з нас заключаецца ў тым, каб гарантаваць яўрэям у Германіі магчымасць жыць у міры і бяспецы і вызнаваць сваю рэлігію.

Ізраілю я таксама жадаю ад усяго сэрца “шана това ў метука”. Жыхарам рэгіёну я жадаю, каб Новы год быў годам без гвалту і каб адкрываліся новыя шляхі для міру. Яны могуць разлічваць на тое, што Германія працягне адстойваць мір і бяспеку для ўсіх жыхароў рэгіёну.

Да пачатку старонкі