Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі
Уручэнне Крыжа за заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія на стужцы старшыні дырэкцыі Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Іаганеса Рау Віктару Балакіраву 4 чэрвеня 2020 года
4 чэрвеня 2020 года Пасол Манфрэд Хутэрэр у рамках урачыстай цырымоніі ўручыў старшыні дырэкцыі Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Іаганеса Рау Віктару Балакіраву Крыж за заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія на стужцы.
У сваёй прамове Пасол адзначыў шматгадовую працу Віктара Балакірава, якая накіравана на прымірэнне паміж немцамі і беларусамі, і яго дзейнасць у якасці дырэктара ММАЦ, які з’яўляецца найважнейшай двухбаковай платформай для грамадскага супрацоўніцтва.
Асабліва Пасол Хутэрэр адзначыў унёсак Віктара Балакірава ў стварэнне мемарыяльнага комплексу на месцы былого нацыянал-сацыялістычнага лагера смерці «Малы Трасцянец».
Уручэнне Крыжа за заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія на стужцы старшыні дырэкцыі Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Іаганеса Рау Віктару Балакіраву 4 чэрвеня 2020 года





Актуальная фатаграфія
1 /
5