Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі
Адкрыццё выставы «Шляхі нямецкага мастацтва»
10 сакавіка ў Палацы мастацтва ў Мінску адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Шляхі нямецкага мастацтва».
60 гадоў сучаснага нямецкага мастацтва Усходняй і Заходняй Германіі прадстаўлены ў 400 працах больш за 100 мастакоў. Тут жывапіс, графіка, фатаграфія, відэа, скульптура і інсталяцыі.
Выстава з'яўляецца ўражальным аглядам ключавых момантаў мастацкага жыцця пасляваеннай Германіі: еўрапейскі арт-рух 50-х і 60-х гадоў, флюксус, Дзюсельдорфская школа фатаграфіі, рух «Новыя дзікія» канца 70-х гадоў, фігуратыўнае мастацтва 80-х і многае іншае.
З прывітальным словам да прысутных звярнуліся Пасол Манфрэд Хутэрэр, куратар выставы Маціяс Флюге з Інстытута сувязей з замежнымі краінамі (ifa), дырэктар Інстытута імя Гётэ ў Беларусі Якаб Рачак, кіраўнік праекта «Арт-Беларусь» Аляксандр Зіменка і старшыня Беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык.
Перасоўная выстава Інстытута міжнародных адносін (ifa), арганізаваная сумесна з Інстытутам Гётэ ў Беларусі, працягнецца па 12 красавіка.
Выстава распачынае Тыдні Германіі 2020 у Беларусі пад патранажам Посольства Германіі, якія па 30 красавіка пройдуць у Мінску і іншых беларускіх гарадах.