Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі

Адкрыццё выставы нямецкага мастака Германа Буса „Палеская элегія. Страчаная зямля“

Артыкул

10 верасня 2019 г. у Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва ў Мінску адбылося адкрыццё выставы нямецкага мастака Германа Буса „Палеская элегія. Страчаная зямля“, якая была арганізавана пры падтрымцы Евангелічна-лютэранскай царквы Гановера.

Адкрыццё выставы нямецкага мастака Германа Буса „Палеская элегія. Страчаная зямля“
Адкрыццё выставы нямецкага мастака Германа Буса „Палеская элегія. Страчаная зямля“© Пасольства Германіі ў Мінску
Выстава нямецкага мастака Германа Буса Палеская элегія. Страчаная зямля
Выстава нямецкага мастака Германа Буса "Палеская элегія. Страчаная зямля"© Пасольства Германіі ў Мінску
Выстава нямецкага мастака Германа Буса „Палеская элегія. Страчаная зямля“
Выстава нямецкага мастака Германа Буса „Палеская элегія. Страчаная зямля“© Пасольства Германіі ў Мінску

Шматлікіх гасцей вітала дырэктар цэнтра Алеся Іназемцава. Акрамя аўтара карцін з прывітальным словам выступілі пасол Манфрэд Хутэрэр, епіскап Евангелічна-лютэранскай царквы Гановера Ральф Майстэр, культуразнаўца Ларыса Фінкельштайн, дырэктар цэнтра Сяргей Крыштаповіч, старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца.

Пасол Манфрэд Хутэрэр адзначыў у сваёй прамове дзейнасць Евангелічна-лютэранскай царквы Гановера, якая ўжо на працягу амаль трох дзесяцігоддзяў запрашае дзяцей з Гомельскай вобласці ў Ніжнюю Саксонію для аздараўлення ад наступстваў Чарнобыльскай катастрофы, якія праявіліся пазней. Гэта царква таксама інтэнсіўна супрацоўнічае з урачамі з Гомеля і рэгіёну: “Калі на працягу многіх гадоў праводзіцца такая работа, то з гэтага ўзнікаюць асабліва інтэнсіўныя і асабістыя сувязі з Беларуссю і яе людзьмі. Гэты асаблівы асабісты позірк на Беларусь прадэманстраваны таксама на выставе цудоўных карцін нямецкага мастака Германа Буса. Яго паездкі ў зону адчужэння ў Палескім рэгіёне, якая створана ў радыусе трыццаці кіламетраў ад рэактара Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, адлюстраваны ў 35 карцінах дадзенай выставы. Гэтыя надзвычай выразныя карціны надаюць катастрофе твар. Яны распавядаюць пра распад і разбурэнне, пра веліч і прыгажосць параненага ландшашту, як гэта цудоўна сфармуляваў епіскап Майстэр у сваёй прадмове да каталога выставы…

Той факт, што людзі ў Беларусі працягнулі нам насустрач руку для прымірэння пасля ўсіх тых жахлівых учынкаў, якія здзяйсняліся тут ад імя Германіі, павінен даць нам імпульс яшчэ больш пашыраць узаемаадносіны з гэтай краінай і разумець яе і яе асаблівую і спецыфічную гісторыю і індывідуальнасць. Таму нам патрэбны асабістыя сустрэчы і абмен у максімальна вялікай колькасці, каб падпітваць інтарэс адзін да аднаго і будаваць масты. Выстава, якая адкрываецца сёння, з’яўляецца ў гэтым сэнсе важным унёскам.”

Да пачатку старонкі