Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі

Пінск

16.09.2019 - Артыкул

Дата, час, месца правядзення

Мерапрыемства

22.10. аўторак

Палескі дзяржаўны ўніверсітэт

вул. Дняпроўскай флатыліі, 23

Пінск

Інфармацыйнае мерапрыемства “Стыпендыяльныя праграмы DAAD” для студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ

Лектар Германскай службы акадэмічных абменаў (DAAD) Ян-Петэр Абрахам правядзе трэнінг па правільным запаўненні дакументаў і моўны тэст OnSet для суіскальнікаў на стыпендыяльныя праграмы DAAD.

-
-© DAAD

Падрабязная інфармацыя будзе своечасова апублікавана на www.daad.by


Арганізатар: Германская служба акадэмічных абменаў (DAAD)

22.10. аўторак

Гімназія №2

вул. Ільіна, 13

Пінск

14.00-15.20

Воркшоп на тэму “Такія спевы. Як узнікае тэкст песні?” (“Solche Lieder. Wie entsteht ein Songtext?”)

Як узнікаюць тэксты песняў і ці можа гэта здарыцца падчас семінара? Творчы эксперымент са студэнтамі і музыкантамі. 

16.30 (актавая зала)

Канцэрт нямецкай рок-групы “Solche”  

-
-© Пасольства Германіі ў Мінску

Музычная група “Solche” з горада Хемніц у Саксоніі са сваімі акустычнымі інструментамі – гэта жывы доказ таго, што складаныя тэксты і танцавальная рок-музыка не абавязкова адзін аднаго выключаюць.

Пасля 4 альбомаў, 3 кніг і больш за 500 канцэртаў у Расіі, Румыніі, Чэхіі, Германіі і Швейцарыі стала відавочным, что музыка ў стылі “Philofolk” дазволіць групе і публіцы правесці разам выдатны вечар.

Да групы “Solche” належаць:

Марыё Крон, кахон;

Міхаэль Фокен, бас-інструменты;

Хольм Крыгер, гітара і вакал

Уваход вольны

Падрабязная інфармацыя будзе своечасова апублікавана на www.daad.by

Арганізатар: Германская служба акадэмічных абменаў (DAAD)
Да пачатку старонкі