Вітаем Вас на сайтах Міністэрства замежных спраў Германіі

Віцебск

16.09.2019 - Артыкул

Дата, час, месца правядзення

Мерапрыемства

5.10. субота, 19.00

Віцебская абласная бібліятэка

Нямецкая чытальная зала

вул. Леніна, 8a

Віцебск


Чытанні з Тэрэзіяй Энцэнсбергер: “Калька”

Аўтарка Тэрэзія Энцэнсбергер будзе чытаць урывак са сваёй кнігі “Калька”. Кніга з’яўляецца крытычнымі ўводзінамі ў рэчаіснасць веймарскага Баўхаўза з перспектывы маладой студэнткі Луізы Шылінг. Тэхніка і мастацтва, камунізм і авангард, папулізм і моладзевы рух – у сваім пошуку Луіза знаёміцца з грамадскімі ўтопіямі бурлівых 20-х гадоў, якія ўплываюць на нас і да цяперашняга часу.

На нямецкай мове з перакладам на беларускую

-
-© Інстытут імя Гётэ ў Беларусі

Уваход вольны

Арганізатар: Інстытут імя Гётэ ў Беларусі

9.10. і 10.10.

16.30

Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. Машэрава

Аўд. 306

пр-т Машэрава, 33

Віцебск

“Shorts at Moonlight” - фестываль кароткаметражных фільмаў з Майнца ў Віцебску

З 2010 года Таварыства дружбы Майнц-Мінск дэманструе ў рамках Тыдняў Германіі ў Беларусі кароткаметражныя фільмы нямецкага фестывалю «Shorts at Moonlight».

З больш чым 100 прагледжаных стужак былі адабраны лепшыя фільмы, якія будуць прадстаўлены публіцы ў Віцебску на працягу двух вечароў.

Таварыства дружбы Майнц-Мінск было заснавана ў 1995 г. і з таго часу актыўна ўдзельнічае ў арганізацыі розных мерапрыемстваў у Беларусі.

-
-© Short at Moonlight

На нямецкай мове

Уваход вольны

Арганізатары: Пасольства Германіі ў Мінску, Таварыства дружбы Майнц-Мінск, Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт

22.10.-22.11.

Віцебская абласная бібліятэка

Нямецкая чытальная зала

вул. Леніна, 8a

Віцебск

Выстава плакатаў “Берлінскія міфы”

Выстава дэманструе сем графічных раманаў са сборніка “Берлінскіх міфаў” знакамітага майстра коміксаў Райнхарда Кляйста. За раман “Баксёр”, біяграфію яўрэйскага баксёра, ён атрымаў Нямецкую моладзевую літаратурную прэмію. Для наведвальнікаў выставы прадугледжана вялікая колькасть навучальнага матэрыяла.

На нямецкай мове з перакладам на беларускую

Уваход вольны

-
-© Інстытут імя Гётэ ў Беларусі
Арганізатар: Інстытут імя Гётэ ў Беларусі
Да пачатку старонкі